Культура1616

Тысячы чалавек прыйшлі развітацца з Рыгорам Барадуліным

У Мінску, у Чырвоным касцёле, пачалося развітанне з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным, які памёр вечарам 2 сакавіка.

Каля 9:40 — труну з нябожчыкам занеслі ў храм. Іграе арган, людзі ідуць да труны па цэнтральным праходзе, некалькі жанчын сядзяць і моляцца. У касцёле знаходзіцца некалькі сотняў чалавек, людзі паволі падыходзяць да труны.

З нябожчыкам развітаўся яго сябра, пісьменнік Уладзімір Някляеў. Ад пачатку ў касцёле знаходзяцца пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч і Алесь Пашкевіч.

А 10-й ксёндз пачаў чытаць малітву. Пакрысе людзей усё более. Таму ксёндз прапанаваў, каб людзі падыходзілі да труны з двух бакоў.

Тым часам з Барадуліным развіталіся старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп, былы міністр культуры Анатоль Бутэвіч.

А 10:30 — касцёл поўны людзей, людзі шукаюць месца, дзе сесці. Чытаюць псалмы.

З Барадуліным развіталіся першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч (менавіта пры ім Рыгор Іванавіч атрымаў званне народнага паэта Беларусі), пісьменнік Віктар Карамазаў, паэт і перакладчык Сяргей Панізнік, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

10:54 – Людзей прыкметна паболела, чарга ад уваходу, уся труна патанае ў кветках.

Прыйшло кіраўніцтва праўладнага саюза пісьменнікаў — паэт Генадзь Пашкоў, першы намеснік Чаргінца, і некалькі яго калег. З Барадуліным развіталася дырэктар Беларускага архіва-музея беларускай літаратуры Ганна Запартыка.

11:15 Прыйшла таксама група мастакоў на чале з кіраўніком Саюза мастакоў Рыгорам Сітніцам. Да храма працягваюць падыходзіць людзі з кветкамі.

Пачынаецца імша. Спярша пройдзе развітальная паніхіда паводле грэка-каталіцкага абраду, бо Барадулін быў уніятам.

А 12.00 пачалася імша паводле рыма-каталіцкага абраду. Увесь храм быў запоўнены вернікамі.

А 13:00. Імша скончылася. З касцёла выходзяць мастак Мікола Купава, пісьменнік Кастусь Цвірка, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Тым часам на плошчы збіраюцца сотні людзей. Яны жадаюць развітацца з Рыгорам Іванавічам, калі вынясуць яго гроб. У натоўпе заўважаны палітыкі Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Валерый Шчукін, Пятро Краўчанка, культуролаг Максім Жбанкоў.

13:25. З храма пачынаюць выносіць кветкі і вянкі. Журналіст Глеб Лабадзенка нясе крыж, Уладзімір Някляеў – партрэт Барадуліна. Выносяць труну. Слова бярэ Някляеў, які ў сціслай прамове параўноўвае Рыгора Іванавіча з Коласам, Купалам і Багдановічам.

Барыс Пятровіч кажа, што пахавальную працэсію чакае доўгая дарога (Барадулін знойдзе вечны спачын на Ушацкай зямлі, побач з маці), таму іншых прамоў не будзе. Людзям, якія жадаюць ехаць ва Ушацкі раён, прапануюць садзіцца ў спецыяльны аўтобус.

Чалавек у натоўпе падымае бел-чырвона-белы сцяг. Хтосьці нясмела выгукае «Жыве Беларусь!». Людзі, якія стаяць вакол, яго падтрымліваюць.

Напрыканцы ледзь не адбываецца правакацыя. Нейкая жанчына раптоўна пачынае крычаць па-руску: «Да здравствует Белая Русь! Да здравствует велікая Россія!». Але яе хутка выштурхоўваюць з натоўпу.

Развітацца з Рыгорам Барадуліным прайшло некалькі тысяч беларусаў.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць