Грамадства

У Польшчы асудзілі былых міліцыянтаў за зьдзекі над апазыцыянэрамі ў 1983

Былыя міліцыянты Эдвард Мішталь і Януш Смуга, якія зьбівалі ў 1983 г. супрацоўнікаў Прымасаўскага Камітэту Самапомачы, асуджаныя на пяць і чатыры гады турмы. Прысуд стаў вядомы ў аўторак. Дзякуючы амністыі, Мішталь будзе сядзець два з паловай гады, Смуга – два.

Былыя міліцыянты Эдвард Мішталь і Януш Смуга, якія зьбівалі ў 1983 г. супрацоўнікаў Прымасаўскага Камітэту Самапомачы, асуджаныя на пяць і чатыры гады турмы. Прысуд стаў вядомы ў аўторак. Дзякуючы амністыі, Мішталь будзе сядзець два з паловай гады, Смуга – два.

3 траўня 1983 году людзі Мішталя з антытэрарыстычнага аддзелу міліцыі ўварваліся на тэрыторыю кляштару сясьцёр-францішканак у варшаўскім Старым Месьце. Там у гэты час сабраліся супрацоўнікі Прымасаўскага Камітэту. Міліцыя мела інфармацыя, што яны займаюцца «апазыцыйнай дзейнасьцю».

Затрыманых павезьлі ў лес, па дарозе пагражаючы расстрэлам, зьбіваючы і абражаючы. У лесе людзей выпусьцілі ў лесе, сканфіскаваўшы грошы і забраўшы дакумэнты.

Тая міліцэйская антытэрарыстычная брыгада на чале зь Мішталем была створаная ў 1981 годзе. Яе байцы ўдзельнічалі ў разгоне страйку ў варшаўскай пажарнай школе ўвосень 1981 г. Падчас ваеннага становішча яны затрымлівалі дзеячоў падпольля, ахоўвалі аэрапорт Акенце і несьлі службу падчас візыту папы Яна Паўла ІІ у Польшчу.

Пасьля 1990 г. Мішталь пакінуў паліцыю і як пэнсіянэр заклаў ахоўную фірму.

Дзеі польскіх міліцыянтаў таго часу да болю нагадваюць цяперашнія подзьвігі беларускіх спэцназаўцаў. Многія іх дзеяньні парушаюць заканадаўства. Задакумэнтаваныя выпадкі даюць надзею на перамогу законнасьці і справядлівасьці ў будучыні – хай нават праз 23 гады, як у Польшчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш5

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня12

У катастрофе Ан-26 у Крыме загінуў генерал10

Памятаеце польскі дот, на якім малявалі георгіеўскую стужку? Цяпер яго ўпрыгожылі Z-сімволікай5

Востраў Крыт накрыла чырвона-аранжавая пылавая бура

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў2

«Хочам проста сказаць дзякуй». У Гомелі шукаюць хлопца з тралейбуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш5

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць