Улада

Сяргей Балыкін: Хачу бюлетэнь па-расейску

Юрыст газэты «Белорусы и рынок» Сяргей Балыкін накіраваў скаргу ў Цэнтравыбаркам, дзе ён выказвае нязгоду з тым, што выбарчыя бюлетэні надрукаваныя толькі па-беларуску. Гэта, на яго думку, можа перашкодзіць зрабіць правільны выбар выбарцам, якія не разумеюць беларускай мовы: «Уявім, што чалавек ня ведае беларускіх назваў месяцаў, а хоча прагаласаваць за кандыдата, зыходзячы зь яго (…) гараскопу. Можа быць, гэта і глупства, але гэта права выбаршчыка. Атрымліваецца, што адрозьненьні ў беларускай і расейскай мовах могуць прывесьці да памылак у галасаваньні». А з гэтага, па яго словах, вынікае, што расейскамоўныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь абмежаваныя ў рэалізацыі свайго выбарчага права.

Выбарчыя бюлетэні надрукаваныя па-беларуску дзякуючы высілкам ГА «Таварыства беларускай мовы». Таму па камэнтары мы зьвярнуліся да яго старшыні Алега Трусава.

Найперш сп.Трусаў падзякаваў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. «Закон аб мовах дазваляе выбіраць любую зь дзяржаўных моваў, і я ўдзячны сп.Ярмошынай за такі выбар. Раю сп.Балыкіну спачатку ініцыяваць зьмены ў закон, бо бяз гэтага ягоныя скаргі і звароты нічога ня вартыя. Хіба папрасіць ЦВК надрукаваць для сп.Балыкіна пэрсанальны бюлетэнь па-расейску, каб пазьбегнуць памылак, а пасьля здаць яго ў музэй».

Сп.Трусаў адзначыў, што ў гісторыі сучаснай Беларусі гэта першы выпадак, калі афіцыйны дакумэнт, якім ёсьць бюлетэнь, накладам 7 млн надрукаваны толькі па-беларуску. А вось інфармацыйныя плякаты ў кожным раёне сталіцы выкананыя на абедзьвюх дзяржаўных мовах. «Аднак толькі Заводзкі раён аформіў інфармацыйныя стэнды выключна па-беларуску», — кажа Алег Трусаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы15

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць