Свет1818

У Нарвегіі перамаглі кансерватары, прэм’ерам стане жанчына

Паварот Нарвегіі ўправа можа мець уплыў і на падтрымку незалежнага грамадства Беларусі.

«Жалезная Эрна» — Эрна Сольберг — стане новай прэм’ер-міністаркай Нарвегіі. Кансерватары набралі на выбарах 27% галасоў — іх найлепшы вынік за 28 гадоў.

Мяркуецца, што яны ўтвораць правую ўрадавую кааліцыю з удзелам нацыяналістычнай Партыі прагрэсу, Ліберальнай і Хрысціянска-дэмакратычнай партый.

Левыя Сацыял-дэмакратычная, Сацыялістычная левая і Цэнтрысцкая партыі пераходзяць у апазіцыю.

Чакаецца, што новы ўрад зрэжа дзяржаўныя выдаткі. Могуць адбыцца некаторыя змены і ў галіне замежнай палітыкі. З улікам гэтага паварот Нарвегіі ўправа можа мець уплыў і на падтрымку незалежнага грамадства Беларусі. Нарвегія самастойна або праз Паўночную Раду (арганізацыя скандынаўскіх краін) выдзяляе немалыя сродкі на падтрымку беларускай нацыянальнай культуры і грамадзянскай супольнасці.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць