Грубасць у дачыненні да прэзідэнта Францыі больш не лічыцца абразай.
Адпаведныя папраўкі ў Закон аб свабодзе слова ў чацвер прыняў парламент рэспублікі, паведамляе Reuters.
Калі раней любая «крыўдная заўвага» аўтаматычна прыраўноўвалася да абразы кіраўніка дзяржавы, то цяпер уладам будзе неабходна даказаць, што меў месца паклёп.
Раней Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў, што, аштрафаваўшы дэманстранта, які трымаў плакат «Сарказі, знікні, падонак!», французскія ўлады парушылі яго права на свабоду слова. Гэты плакат стаў адказам на словы Сарказі, калі падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ён пажадаў «знікнуць падонку», які адмовіўся паціснуць яму руку.
Каментары