Культура6060

Журналістка FAZ кажа, што працытавала Алексіевіч дакладна

Журналістка нямецкага выданьня Frankfurter Allgemeine Zeitung Керстын Гольм пракамэнтавала для Радыё Свабода сытуацыю вакол інтэрвію Сьвятланы Алексіевіч з нагоды прысуджэньня пісьменьніцы прэстыжнай Прэміі міру нямецкіх кнігавыдаўцоў.

Паводле Сьвятланы Алексіевіч, пададзеная у газэце цытата — «Беларуская мова вельмі вясковая і літаратурна нявысьпелая» — недакладная.

У інтэрвію Радыё Свабода спадарыня Алексіевіч патлумачыла: «Я ніяк не магла сказаць тое, што напісана ў тэксьце інтэрвію. Гэта зусім не адпавядае маім перакананьням. Я заўсёды казала, што ў мяне дзьве маці — беларуская вёска, у якой я вырасла, і расейская культура, у якой я выхоўвалася. Як можна ад іх адмовіцца?

Беларуская мова для мяне — гэта і вясковыя краявіды, і вясковыя бабкі, сярод якіх я расла, празь беларускую мову я пазнавала сьвет жаночага голасу — я ніколі не лічыла і не лічу яе нейкай адсталай ці нясьпелай».

Керстын Гольм піша:

«Цытаваная мною фармулёўка існуе даслоўна ў запісе інтэрвію. Пра «дзьвюх маці» і свае прыгожыя фармулёўкі наконт «праўды жаночага голасу» яна мне тады аднак нічога не казала. Але гэта без сумневу таксама важна і таксама праўда. Таму я б успрымала гэтае высьвятленьне Сьвятланы Алексіевіч хутчэй за ўсё як тлумачэньне і дапаўненьне.
Бо ж у інтэрвію людзі гавораць шмат пра што (занадта) коратка. Таму я хацела б яшчэ дадаць ад сябе: Сьвятлана Алексіевіч расказвала мне пра бібліятэкараў у Пінску і пра прыроду, якая дае ёй столькі надзеі, і мне здаецца ясным, што ўсё гэта мае дачыненьне да беларускай мовы. І яшчэ ад мяне: Расейская мова ў постсавецкай прасторы выконвае ролю lingua franca, як некалі лацінская ў Эўропе, на якой пішуць, калі хочуць, каб цябе пачулі ў сьвеце. Пра расейскія адпаведнікі словаў «bäuerlich» і «unausgereift»: У размове гэта гучала адпаведна як «крестьянский» і «несозревший».

Каментары60

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Адпачынак у В'етнаме за $500 у суткі. Беларусы расказалі, што расчаравала за такія грошы2

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць