Тэатр

Опера Манюшкі ў «хатнім» стылі

У Мінску прайшла першая рэпетыцыя Verbum Nobile.

У зале Палаца прафсаюзаў літаральна некалькі чалавек, якіх музычны Дом «Класіка» запрасіў на першую рэпетыцыю оперы Станіслава Манюшкі Verbum Nobile. Опера ўпершыню будзе паказана гледачам 30 мая і 5а чэрвеня.

Аляксандр Чахоўскі, які спрадзюсіраваў оперу, заўважна хвалюецца – частка ўдзельнікаў пастаноўкі затрымалася на ўрачыстым мерапрыемстве ў Оперным. Чахоўскі выбачаецца перад прэсай за тое, што паказаць оперу ў поўным варыняце не атрымаецца. У выніку прэсе прэзентуюць першую траціну, з якой, што праўда, ужо можна зрабіць высновы пра тое, ці варта наведаць спектакль.

Ад самага пачатку Аляксандр Чахоўскі казаў, што ягоная задача – адкрыць оперу для яе «латэнтных» слухачоў, тых, хто не ходзіць у оперны тэатр ці на канцэрты акадэмічнай музыкі, але патэнцыйна можа ёй зацікавіцца. Паставіць менавіта Манюшку падказаў яму Віктар Скарабагатаў.

Verbum Nobile ставіцца ў Беларусі ўпершыню — першая польская музычная камедыя доўжыцца ля гадзіны, яе першая прэм’ера адбылася ў Варшаве ў 1861годзе, з таго часу оперу ставілі ў Польшчы, ў Расіі, у некаторых еўрапейскіх краінах, аднак да беларускага гледача яна яшчэ не трапляла.

Гісторыя кахання шляхціча Станіслава і дачкі памешчыка Лагоды Зосі пададзена ў «некласічнай манеры» — замест аркестра нанэт музыкаў, адсутнасць дэкарацый і іншыя нехарактэрныя для оперы ўласцівасці. Аднак, апынулася, што опера ў такім выглядзе становіцца насамрэч больш простай для разумення.

Квінтэт струнных і квартэт духавых не спрашчае музыку Манюшкі, аднак яе мелодыка, у параўнанні з версіяй для вялікага аркестра, выступае на першы план, робіцца відавочнай, не губляецца ў паліфаніі гукаў. Насамрэч для гледача да оперы не падрыхтаванага, такая версія будзе больш зразумелай.

Што тычыцца акцёрскага складу, то пра яго казаць дакладна можна будзе ўжо пасля прэм’еры — маладыя выканаўцы роляў Зосі, Станіслава і Барташа цалкам адпавядаюць вобразам герояў Манюшкі.

І што важна, у такім выглядзе, Verbum Nobile прасцей прывезці з гастролямі, на жаль, зараз тэатр «Галерэя» плануе толькі адзін дадатковы паказ — 20 чэрвеня ў Гродне, у «тэатры Тызенгаўза», то бок абласным тэатры лялек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг1

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг

Усе навіны →
Усе навіны

Партыю «Белая Русь» узначаліла Вольга Чамаданава14

Варона разбіла шкло аўтамабіля ў Гродне

Смерці няма. Як рэжысёрка Дар'я Жук стала маці, а праз паўтара года пахавала сваё дзіця6

У Расіі вайсковага пенсіянера асудзілі на 18 гадоў за расклейванне ўлётак «Спынім вайну разам»

17-гадовы сын Рамзана Кадырава жэніцца

Загінулыя ў ДТЗ пад Мінскам — грамадзяне Расіі, у тым ліку дзяўчынкі 7 і 13 гадоў5

Маладая бульба са сметанковым соусам і зялёным гарошкам5

У Брэсце кацяня выбегла на дарогу. Усе кіроўцы спыніліся і кінуліся ратаваць ВІДЭА

Сацыёлаг расказаў, ці супадае з настроямі грамадства жаданне Ціханоўскага зламаць рэжым4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг1

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць