Пра гэта заявіла кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова падчас прамой тэлефоннай лініі ў газеце «Советская Белоруссия».
Жыхарка Кіраўска Валянціна Васільеўна распавяла, што ў 1993 годзе яе муж адкрыў пяцярым унукам грашовыя ўклады — па 5 тысяч рублёў кожнаму. На той час гэта былі добрыя грошы, але сёння — капейкі.
Па словах Ермаковай, бліжэйшым часам выплат кампенсацыяў па такіх укладах чакаць не варта. Для гэтага з бюджэту краіны неабходна вылучыць вельмі вялікія грошы. А такой магчымасці ў дзяржавы няма.
Каментары