Улада99

На Дзень Волі адбылася сустрэча старшыні Рады БНР з міністрам замежных справаў Чэхіі

У Дзень Волі міністр замежных справаў Чэшскай Рэспублікі Карэл Шварцэнберг сустрэўся са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай. Адразу пасля сустрэчы Івонка Сурвіла дала інтэрв’ю радыё «Свабода».

— Івонка, якія галоўны вынікі перамоваў з кіраўніком чэшскага МЗС, экс-кандыдатам у прэзідэнты Карэлам Шварцэнбергам?

— Мы пачалі ад пытання незалежнасці Беларусі, згадалі дасягненне нашае леташняе — «Віленскі мемарандум» за незалежнасць, а таксама заўважылі, да якой ступені апазіцыя з’ядналася для падпісання гэтага вельмі важнага для нас дакумента. Закранулі тэму Расіі і яе ўплыву на Беларусь, было прыемна адчуць, што спадар Шварцэнберг вельмі добра гэтую праблему ўсведамляе. Гаварылі мы і пра шэнгенскія візы для грамадзянаў Беларусі. Спадар Шварцэнберг сказаў, што ў пытанні візаў фактычна не Еўропа супраціўляецца зніжэнню цаны і лібералізацыі візавага рэжыму, а Беларусь. І сказаў, што вельмі цяжка казаць пра супольную акцыю ў гэтай галіне, таму што некаторыя краіны хочуць рабіць выключна паводле ўзаемных дамоваў, і калі Еўропа да гэтага гатовая — Беларусь (маецца на ўвазе цяперашняе кіраўніцтва) супраціўляецца. І ў такой сітуацыі Еўропа сама па сабе вельмі мала можа зрабіць. Але ён гэта бярэ пад увагу і будзе гаварыць пра гэта з Еўропай.

— А што яшчэ дзеля падтрымкі дэмакратычных сіл у Беларусі можна зрабіць, пра што гаварыў спадар Шварцэнбэрг?

— Мы гаварылі пра палітычных вязняў, уздымалі пытанне акцыі супраць хакейнага чэмпіянату ў Мінску ў 2014 годзе. Таксама гаварылі пра фундацыю «Эразмус», Шварцэнберг казаў, што ён ужо доўга гэтым займаецца, што ён падтрымліваў і будзе падтрымліваць — з намерам дазволіць большай колькасці беларускіх студэнтаў атрымліваць стыпендыі ў Еўропе. Ну і апошні пункт, які мы закранулі, — гэта справа надання беларусам у Чэхіі статусу нацыянальнай меншасці, пра што ён таксама дакладна ведаў і гэтую прапанову ён таксама падтрымлівае.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?26

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?26

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць