Грамадства66

Баляда аб сямідзесяці каліноўцах

Сёньня завяршаюцца гутаркі з кандыдатамі на вучобу ў Польшчы па праграме Каліноўскага.

1 жніўня ў Беларусі завяршаюцца гутаркі з кандыдатамі на вучобу ў Польшчы па праграме Каліноўскага.

Як паведаміла каардынатар камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Эла Гарэцкая, польскае бюро праграмы вынясе канчатковае рашэнне адносна кандыдатур абітурыентаў пасля 6 жніўня. Усяго ў польскія ВНУ плануецца прыняць да 70 чалавек, у прыватнасці тых, хто зведаў пераслед з боку беларускіх уладаў па палітычных матывах. У адпаведнасці з умовамі праграмы, на вучобу прымаюцца таксама дзеці рэпрэсаваных.

«Выбар ВНУ будзе даваць польскі бок — гэта і гуманітарныя і тэхнічныя навучальныя ўстановы: універсітэты ў Кракаве, Беластоку, Лодзі, Познані, Варшаўская політэхніка, школа выяўленчых мастацтваў і гандлёвая школа ў Варшаве», — зазначыла Э.Гарэцкая. Паводле яе слоў, гэтыя месцы забяспечваюць удзельнікі Канферэнцыі рэктараў універсітэтаў, падчас якой кіраўнікі шэрагу ВНУ краіны падпісалі дакументы аб удзеле ў праграме Каліноўскага.

Э.Гарэцкая заявіла, што выбар спецыяльнасцей вельмі вялікі. Найбольшай папулярнасцю ў беларускіх студэнтаў карыстаюцца эканоміка, міжнароднае права, правазнаўства, журналістыка, сацыялогія, гісторыя, беларуская філалогія, выяўленчае мастацтва. «Ёсць і такія, хто паступае на музычную культуру і ўсходазнаўства», — зазначыла Э.Гарэцкая. Паводле яе слоў, усім, хто прайшоў адбор, будзе дадзена магчымасць навучання па тых спецыяльнасцях, якія яны атрымлівалі ў беларускіх ВНУ.

Навучанне ў Польшчы пачнецца ў верасні, пасля таго як адабраныя студэнты праслухаюць курсы польскай мовы.

Праграма Каліноўскага для беларускіх студэнтаў, якія пацярпелі за актыўны ўдзел у палітычных пратэстах, была заснаваная 30 сакавіка 2006 года ў Варшаўскім універсітэце прэм’ер‑міністрам Польшчы і рэктарамі вышэйшых навучальных устаноў гэтай краіны. Першы набор у польскія ВНУ па гэтай праграме адбыўся ў ліпені 2006 года. Тады на вучобу было прынята больш за 200 чалавек.

Настасься Янушэўская, БелаПАН

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне68

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

У М'янме знайшлі рубін-гігант1

У Іраку аднаўляюцца біблійныя балоты Эдэму2

Пуцін заявіў, што вайна ва Украіне «блізкая да завяршэння», і хоча, каб перамоўнікам быў Шродэр28

У Барселоне на дэманстрацыю з антыпуцінскімі плакатамі нападала жанчына з чырвона-зялёным сцягам ВІДЭА8

Шоўмен Перлін прыехаў у Варшаву і здзівіўся, што там ніхто не святкуе 9 Мая. У каментарах патлумачылі17

Лукашэнка заявіў пра намер пераносіць у Беларусь парэшткі савецкіх салдат з еўрапейскіх краін21

Сабаленка вылецела з турніру ў Рыме, нават толкам і не пачаўшы гуляць4

У Маладзечне раздавалі салдацкую кашу, пад дажджом выстраілася вялікая чарга18

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне68

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць