Усяго патроху

Конкурс у БДУ — 3,2 чалавека на месца

Найбольшы конкурс на «камунікатыўны дызайн» -- 14, 8 чалавека на месца.

Сёлета ў Беларускі дзяржаўны універсітэт абітурыенты падалі 5 тыс. 805 заяў на 1.810 месцаў на дзённае бюджэтнае навучанне (без уліку ваеннага факультэта), а таксама 780 заяў — на 435 месцаў на завочную бюджэтную форму навучання.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе БДУ, сярэдні конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання склаў больш за тры чалавекі на месца.

Самы вялікі конкурс у сёлетнюю прыёмную кампанію на дзённае бюджэтнае аддзяленне зафіксаваны на гуманітарным факультэце на спецыяльнасць «Дызайн» (кірунак «Камунікатыўны дызайн») — 14,8 чалавека на месца. На гэтым жа факультэце на спецыяльнасць «Псіхалогія» («Сацыяльная псіхалогія» і «Метадалогія і метады псіхалагічных даследаванняў») спрабуюць сілы 13 чалавек на месца.

Стабільна высокай захоўваецца цікавасць абітурыентаў да некаторых спецыяльнасцяў факультэта міжнародных зносінаў, дзе конкурс на спецыяльнасць «Міжнародныя зносіны» сёлета склаў 10,2, «Міжнароднае права» — 11 чалавек на месца.

На спецыяльнасць «Дызайн» («Дызайн прадметна‑прасторавых комплексаў») Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ конкурс склаў 9,1 чалавека, на спецыяльнасць «Менеджмент» («Кіраванне персаналам» і «Менеджмент нерухомасці») — 9,7.

Конкурс на спецыяльнасці тых факультэтаў, на якія летась было пададзена недастаткова заяў ад абітурыентаў (біялагічны, хімічны, фізічны, радыёфізікі і электронікі, механіка‑матэматычны), сёлета вырас і склаў: 4 чалавекі на месца на біялагічным факультэце, 1,4 — на механіка‑матэматычным, 2,1 — на факультэце радыёфізікі і электронікі, 1,6 — на хімічным, 1,7 — на фізічным.

31 ліпеня ў Белдзяржуніверсітэце пачнуцца ўступныя экзамены, якія будуць праходзіць па 4 жніўня. Профільны экзамен абітурыентам трэба здаць на факультэтах: механіка‑матэматычным, фізічным, хімічным, геаграфічным, біялагічным, філалагічным, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, радыёфізікі і электронікі, гістарычным, журналістыкі, а таксама на спецыяльнасць «Дызайн» у Дзяражўным інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогій і на гуманітарным факультэце. Залічэнне на бюджэтную форму навучання пройдзе па 6 жніўня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць