Улада1212

Крэмль пра адзіную валюту: няма станоўчага рашэння

Але вага расійскага рубля ва ўзаемаразліках — 90%.

Пытанне аб увядзенні адзінай валюты ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза неактуальны, заявіў 18 снежня журналістам на брыфінгу ў Маскве дарадца прэзідэнта Расіі Сяргей Глазьеў.

У лістападзе ў Маскве кіраўнікі Беларусі, Казахстана і Расіі падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі — «дарожную карту» інтэграцыйнага працэсу, канчатковай мэтай якога абвяшчаецца стварэнне Еўразійскаuf эканамічнаuf саюза. Расійскія ўлады раней прапаноўвалі падумаць аб увядзенні ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза адзінай валюты.

«Гэта пытанне абмяркоўвалася некалькі разоў. Няма станоўчага рашэння», — сказаў чыноўнік.

Глазьеў дадаў, што ў рамках Мытнага саюза натуральна адбываецца дамінаванне рубля. «Беларусь, напрыклад, прызнала рубель рэзервовай валютай, і асноўная частка ўзаемнага гандлю з Беларуссю вядзецца ў рублях. Калі мы выключылі даляр і еўра, у якіх пакуль яшчэ вядуцца разлікі ў асноўным па энерганосьбітах, вага рубля ва ўзаемным гандлі трох дзяржаў складае каля 90%», — сказаў дарадца.

Пры гэтым ён адзначыў, што цяпер ідзе гаворка аб пераходзе ў разліках на нацыянальныя валюты, пра тое, каб «прыбраць даляр і еўра ў якасці пасярэднікаў».

«Для гэтага нам важна забяспечыць наўпростыя каціроўкі нашых нацыянальных валют, адысці ад крос-курсу, стварыць адзіную аплатную сістэму ў нацыянальных валютах, у перспектыве можна было б, я думаю, стварыць сваю ўласную сістэму міжбанкаўскіх разлікаў, сышоўшы ад залежнасці замежных сістэм», — дадаў Глазьеў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»13

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады28

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»13

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць