Архіў

Настальгія па рыбе

Размаўляючы са старымі людзьмі, заўважаю акалічнасьць: настальгія па савецкіх часах не прыціхае. Раней шкадаваньні былі зьвязаны з наведваньнем сваякоў у блізкім замежжы ці іншымі праблемамі, зьвязанымі з узьнікненьнем межаў, цяпер усё выяўней гучаць матывы эканамічнага пляну.

Людзі шкадуюць аб стабільнасьці, аб тым, што невялікія заробкі й пэнсіі забясьпечвалі больш-менш прыстойнае існаваньне.

Мой суразмоўца Іван Мікалаевіч — пэнсіянэр, яму каля 70-ці. Пэнсіі атрымлівае 160 тысяч.

— Чаму так мала?

— Ды згубіліся 10 гадоў у Літве. Адпрацаваў там у свой час на шабашках па калгасах. А вось дакумэнты выправіць ня змог.

Размова зайшла якраз пра рыбу. Мой суразмоўца з горыччу ўспамінаў, што ў савецкія часы рыба лічылася другарадным прадуктам. А хек і іншыя гатункі марской рыбы давалі ледзь не ў нагрузку.

— Сёньня хеку не магу сабе дазволіць. Абыходжуся таннай путасу. Кажуць, што ў нас няма інфляцыі. Як няма? Я летась мог купіць кілё путасу за 1600 рублёў. А сёньня рыба каштуе 2100. Звычайная «цагліна» хлеба каштуе 850 руб. Знаёмыя пэнсіянэры, якія прыкладаюцца да чаркі, жартуюць: а навошта той хлеб. Ці два боханы хлеба, ці бутэлька віна — усё адно. Дык лепш ужо бутэльку віна, весялей.

Магу засмуціць Івана Мікалаевіча. Прыхаваная інфляцыя няўхільна наступае і тут. Бутэлька гэтага самага «чарніла» ў нас ужо каштуе даляр. А ў той жа Польшчы, значна лепшае па якасьці, яно абыходзіцца ўдвая-ўтрая таньней.

З выгляду ўсё добра. Даляр стаіць на месцы. А вось цэны… Іван Мікалаевіч адчувае гэта на сваёй скуры, як і мільёны беларусаў, чые прыбыткі не ідуць ні ў якае параўнаньне з афіцыйна аб’яўленымі.

Міхал Гіль, Паставы

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў4

Жыхар Барысаўскага раёна згубіў дзяржнумар ад сваёй машыны і намаляваў яго сам3

Джэй Дзі Вэнс не паедзе на новыя перамовы з Іранам2

У Маскве раптам з'явілася магіла балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына, хоць самі яны яе не хацелі8

Загінуў малады польскі дэпутат — адзін з самых папулярных у сацсетках8

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць