Архіў

Захаваць. Яшчэ раз захаваць

Заводы запушчаны, калгасы захаваны, засталося разьвіць гістарычную спадчыну

Прыманьне розных ахоўных пастаноў, што датычаць аховы помнікаў Менску, — традыцыя надзвычай даўняя. Шмат даўнейшая, чым гэта можа сабе ўявіць сёньняшняя ўлада. Бо нядаўна прыехала.

Першы раз здабыткі старадаўняга Менску былі ўзяты пад дзяржаўную ахову адмысловай пастановаю Савету Народных Камісараў БССР ажно ў 1926 г. Пасьля шматкроць прымаліся паасобныя рашэньні па канкрэтных помніках. Пераважна гэтыя рашэньні тычыліся іх «разбору», што паводле бальшавіцкага эўфэмізму азначала зьнішчэньне. Гэтак, у Менску ў 1930-я гады былі зьнішчаны дзясяткі ўнікальных помнікаў, разам з найстарэйшым Петрапаўлаўскім саборам у Верхнім горадзе.

Па вайне статус помнікаў і нават іх частковая кансэрвацыя пасьля 1945 г. не перашкодзілі ўзарваць кляштары з касьцёламі дамініканцаў, бэнэдыкцінак, францішканцаў.

Але за брутальнымі прыйшлі новыя часы. Згодна з пастановай прэзыдыюму Цэнтральнае рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі й культуры ад 27 красавіка 1972 г. «Аб вызначэньні архітэктурнай і горадабудаўнічай спадчыны ў старажытных гарадах БССР», была праведзена немалая праца з мэтаю аховы помнікаў пры далейшым праектаваньні. Менавіта тады, праз год, у 1973 г., былі вызначаны ахоўныя зоны Менску, з уключэньнем у іх Археалягічнага запаведніку «Менскае замчышча». Дарэчы, прапанаваная тады плошча аховы была куды сьціплейшай за сёньняшнюю. Дэталёвае абгрунтаваньне, шырокі розгалас і публікацыі ў прэсе не пашкодзілі, аднак, далейшаму зьнішчэньню гораду.

Нарэшце, у лютым 1979 г., ужо пасьля шматлікіх непапраўных страт, анамбль Верхняга гораду быў-такі ўзяты пад афіцыйную ахову дзяржавы. А ў сакавіку 1980 г. бюро Менскага гаркаму КПБ і Менгарвыканкам прынялі пастанову (sic!) «Пра рэканструкцыю гістарычнай часткі Менску». Да таго ж былі вызначаны асобныя ахоўныя зоны Чырвонага касьцёлу, касьцёлу Сьвятога Роха і г.д. Больш за тое, у 1981 г. увесь гістарычны цэнтар Менску быў уключаны ў афіцыйны сьпіс помнікаў гісторыі і культуры «ўсесаюзнага значэньня».

На практыцы ж пасярод гэтае бурлівае бюракратычнае творчасьці помнікі зьнішчаліся адзін за адным: будынак гарадзкога тэатру, шыкоўны асабняк XVIII ст. на Інтэрнацыянальнай, былая аптэка XVIII ст. перад праваслаўным саборам і г.д. Ну, і апагеем вандалізму стала пракладка пад Верхнім горадам мэтро.

У 1988 урад БССР зацьвердзіў Дзяржаўны сьпіс помнікаў гісторыі й культуры, куды былі ўключаны і ўсе помнікі Менску. У 1992 г. гэты сьпіс быў удакладнены, і ў ім апынуліся 259 помнікаў архітэктуры.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Харэўскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў4

Жыхар Барысаўскага раёна згубіў дзяржнумар ад сваёй машыны і намаляваў яго сам3

Джэй Дзі Вэнс не паедзе на новыя перамовы з Іранам2

У Маскве раптам з'явілася магіла балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына, хоць самі яны яе не хацелі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць