Архіў

Спартовыя перамогі 2003

Моладзь у фінале

Сёлета наша моладзевая футбольная зборная трапіла ў фінал Чэмпіянату Эўропы. Увайсьці ў восемку самых моцных камандаў, апярэдзіўшы такія футбольныя супэрдзяржавы, як Галяндыя, Чэхія, Гішпанія, Ангельшчына ды Францыя, — для нас вялікі гонар і вялікія пэрспэктывы адначасова. Ёсьць з каго браць прыклад «дарослай» нацыянальнай зборнай. Моладзевае Эўрапершынство — гэта найперш вялізны кірмаш, дзе кожны гулец, які добра паказаў сябе, можа быць заўважаны грандамі сусьветнага футболу. Гэта не актуальна для Аляксандра Глеба, якога і так добра ведаюць па «Штутгарце», але ж у нас ёсьць такія файныя хлопцы, як Юрась Жаўноў, Цімох Калачоў ці Алег Шкабара, якія могуць яшчэ падвучыцца ў якіх італьянскіх ці нямецкіх клюбах. Да таго ж турнір будзе адборам на Алімпіяду’2004 у Атэнах. У нашых хлопцаў някепскія шанцы. Супернікі цалкам прахадныя: Швайцарыя, Харватыя, Швэцыя, Сэрбія і Чарнагорыя. Будзем чакаць лютага, калі стане вядома, з кім сустрэнемся на першай стадыі, ды самога першынства, якое пройдзе ў траўні—чэрвені.

Першыя ракеткі Эўропы

Нашая мужчынская зборная па настольным тэнісе была найлепшай на камандным чэмпіянаце Эўропы. Ды яшчэ індывідуальныя залатыя мэдалі ў асабістым і парным заліку спартоўцы ўзялі (Уладзімер Самсонаў і Яўген Шчацінін адпаведна). А вось на чэмпіянатах сьвету і Алімпійскіх гульнях справы ў Самсонава ідуць ня так гладка. Сёлета ў Парыжы на Чэмпіянаце сьвету наш лідэр вылецеў ужо ў 1/8 фіналу. Да таго ж праз занятасьць Самсонава нашая каманда цяпер завальвае адбор на наступнае першынство Эўропы. Таму алімпійскія пэрспэктывы ацаніць складана.

Трыюмф кідальнікаў

Тры залатыя мэдалі на Чэмпіянаце сьвету ў Парыжы — відавочны посьпех айчыннай школы «каралевы спорту». Тым больш прыемна, калі гэта адбываецца за год да Алімпійскіх гульняў, а перамогі такія пераканаўчыя. Як заўсёды, перамогі прынесьлі нам прадстаўнікі кідальнага сэктару (вось яно спрадвечнае беларускае жаданьне адправіць усё як мага далей!): Андрусь Міхневіч (штурханьне ядра), Іван Ціхан (кіданьне молата) і Ірына Ятчанка (дыск). Але спачываць на ляўрах рана. Згадайма 1995 год, калі нашыя лёгкаатлеты занялі другое месца ў агульнакамандным заліку на Чэмпіянаце сьвету ў Гётэбарзе (Швэцыя), але на гульнях у Атлянце праз год колькасьць мэдалёў рэзка скарацілася. Дый залатых сярод іх не было.

Біятлённая эстафэта

Перамога нашых мужчынаў-біятляністаў у эстафэце на Кубку сьвету — істотнае дасягненьне. Апошнім часам беларуская каманда выступае пасьпяхова, вось толькі посьпехі гэтыя завязаныя на асобах людзей, якія перабеглі да нас ад суседзяў. Дамарослых пэрспэктыўных спартоўцаў пакуль ня бачна.

Качар Салей і пінгвін Кальцоў

Год адзначыўся выступам нашых хакеістаў у камандах НХЛ. Руслан Салей — першы беларус, які браў удзел у фінальных гульнях Кубку Стэнлі і закінуў там шайбу. А малады Канстанцін Кальцоў замацаваўся ў складзе клюбу «Pittsburgh Penguins». У «пінгвінах» раней гуляў легендарны Марыё Лем’е, цяпер ён адзін з уладальнікаў клюбу. Кальцову ж пакуль застаецца толькі расьці ды набірацца досьведу, каб прадэманстраваць свае здольнасьці ў нацыянальнай зборнай.

Зьміцер Казлоўскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек21

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць