Архіў

Ніна Мацяш. Вершы

№ 29 (150), 1999 г.


Ніна Мацяш

Лістападнае рэха

Холадам-холадам вее зь ліста,
Нібы з таропка прыбранага поля, —
Пожняю крыўды, гаркоты кукольлем,
Пусткай і холадам цягне зь ліста...

Мой чалавеча, дзе ж радасьці ўзяць,
Той, каб магла Вас на крыльлі загушкаць?..
На далані маёй — мёртвая птушка,
Ёй і самой ужо крылаў ня ўзьняць.

Ёй і самой ужо ўвыш не ўзьляцець, —
З рук не маіх, бо Вам прагнецца ўцехі...
З поля ліста — лістападнае рэха
Болю, якому смылець і смылець...

Тут і цяпер

Тут
і цяпер
няўступна ўнушаецца,
што паныласьць —
нармальны стан чалавека,
а прыязная ўсьмешка —
гэта шчырасьць
маскі.

Тут
і цяпер
ваявіта даводзіцца,
што хлусьня —
гэта чыстая праўда,
што ж да праўды самой,
то яе
увогуле не існуе,
а, значыцца,
няма і хлусьні.

Тут
і цяпер
расхлябенены
усе дзьверы постраху,
каб замкнуліся вусны
на пытаньні
пра духаўздымнае вызваленьне,
магчымае тут
і цяпер.

Покуль ёсьць адважнікі,
будуць і баязьліўцы.
Покуль ёсьць баязьліўцы — 
будуць адважнікі.

Лунае высокае рэха:
Яднаймася!
Тут і цяпер!

Накідаюць

Вецер водарыць упарта
Першацьветаваю цнотай.
...Накідаюць мне пагарду.
Сьвет ня варты пашаноты.

На стаптаны поплаў выйду —
У сіле шарону раньне.
...Накідаюць мне агіду.
Сьвет ня варт замілаваньня.

Што мінецца хмараў навісь —
Суцяшэньнейка слабое.
...Накідаюць мне нянавісьць.
Сэрца плача па любові.
 


Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры5

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

На Мінскім моры панізіўся ўзровень вады і змянілася берагавая лінія. Што там адбываецца?

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка18

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць