Архіў

Валерка Булгакаў. Пра гігантаманію і мэгаляманію.

№ 29 (150), 1999 г.


 

слоўнік паняцьцяў

Валерка БУЛГАКАЎ

12. Пра гігантаманію і мэгаляманію.

 

Тое, пра што пойдзе гаворка ніжэй, так ці інакш знаёмае кожнаму. Доўгі час асноўным паказьнікам пасьпяховасьці пачынаньняў у сфэры «народнай гаспадаркі» была іхная велічыня. У 60-х нам казалі: «будынак Менскага дзяржаўнага цырку самы вялікі ў Эўропе», што само сабою азначала, Менскі дзяржаўны цырк — найлепшы ў Эўропе, у 80-х нас пераконвалі: «комплекс вытворчых магутнасьцяў і памяшканьняў менскай ЦЭЦ-4 ня мае аналягаў у Эўропе» — пры гэтым грудзі прамоўцаў аж расьпірала ад цалкам зразумелай радасьці. Як-ніяк, такая махіна, такая велічыня. Цяпер нешта такое кажацца пра Жлобінскі мэталюргічны завод і запушчаны нядаўна ў вытворчасьць менскі тралейбус-гармонік, які пакуль што ў колькасьці аднаго экзэмпляру абслугоўвае менскі маршрут нумар 9. У апошняга, праўда, перавага яшчэ значна большая — ён самы эрганамічны ў сьвеце.

Савецкі чалавек любіў і любіць тое, што вялікае і шырокае, яго насьцярожвае ўсё дробнае і малагабарытнае. У апошнім ён бачыць праявы абмежаванасьці і [нацыянальнай] замкнёнасьці.

Агромністая савецкая каляніяльная імпэрыя была апантаная маніяй велічы. У сваіх вонкава бясьпечных праявах гэтая манія вальготна пачувалася і ў масавай сьвядомасьці савецкіх грамадзянаў. Той істэрычны тэатар, які разгортваецца перад намі апошнія восем гадоў, зь яго надрыўнымі галашэньнямі па «вялікай радзіме», зласьлівымі праклёнамі ў адрас яе разбуральнікаў і сутаргавымі скачкамі праз уласны голаў — лепшае таму пацьвярджэньне.

Чыста па-чалавечаму можна зразумець гэтую неспатольную жарсьць да бясконцых прастораў і неабсяжных абсягаў. Нездарма ж камунізм сьпярша будавалі расейцы і манголы. Засмучае іншае: наколькі стромкія карпусы фабрык і заводаў, гонкія ангары, выкананыя з жалезабэтонных канструкцый, пакідаюць у сваім цені чалавека.

Для кожнай імпэрыі прага да superpower, прэтэнзія на паўсюднасьць і праектаваньне выпрацаванага ў сябе сьветапарадку на іншых ёсьць нечым неабходным, неўнікнёным. Прага да superpower — гэта адна з цнотаў кожнай імпэрыі. Для ўзглядна ж невялікіх недаакрэсьленых тэрыторыяў накшталт Беларусі гэткі некрытычна засвоены імпэрскі комплекс крые ў сабе пагрозу несувымернасьці. Нездарма тутэйшыя маскалі і маскалікі шмат якія свае развагі пачынаюць з сакрамэнтальнага: «У такой маленькай рэспубліцы...»

Несувымернасьць — адна з найбольш кідкіх адзнакаў нашага сучаснага жыцьця. Несувымернасьць паміж прэтэнзіяй на гранічную мудрасьць і сьвятасьць улады і рэальнай мерай распусты сярод вярхоў, паміж ілюзіяй вяршэнства закону і паўсюдным і паўсядзённным яго патаптаньнем, нарэшце, паміж гучнымі пампэзнымі фразамі і мізэрнымі нікчэмнымі справамі.


Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску80

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску80

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць