Грамадства44

Пастар пакінуў Беларусь

У сераду вечарам Беларусь пакінуў пратэстанцкі сьвятар Яраслаў Лукасік. Разьвітацца з пастарам на менскі чыгуначны вакзал прыйшло каля васьмідзесяці чалавек.

У сераду вечарам Беларусь пакінуў пратэстанцкі сьвятар Яраслаў Лукасік. 30 траўня сёлета начальнік Цэнтральнага РУУСу Менску Сінякоў аштрафаваў Лукасіка за набажэнства, якое праводзілася ў прыватным доме, а таксама абвясьціў пра дэпартацыю і забарону на ўезд у Беларусь цягам пяці гадоў. Зьехаць зь Беларусі Лукасік мусіў да 7 чэрвеня.

Разьвітацца з пастарам царквы "Ян Прадвесьнік" на менскі чыгуначны вакзал прыйшло каля васьмідзесяці чалавек. Сярод іх былі пяцідзесятніцкі біскуп Сяргей Хоміч, пастар Антось Бокун, які ў гэты самы дзень толькі выйшаў з Акрэсьціна пасьля трох сутак арышту, адзін з стваральнікаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Аляксей Шэін, “маладафронтаўцы” Барыс Гарэцкі і Зьміцер Хведарук, шматлікія парафіяне царквы.

Жонка Яраслава Лукасіка Натальля трымала ў руках маленькі букецік валошак. Каля бацькоў увесь час круціліся трое іхных дзяцей. Калі суд не задаволіць скаргу Натальлі Лукасік, то яна разам зь дзецьмі таксама зьедзе ў Польшчу.

На пэроне Яраслаў Лукасік зрабіў невялікую прамову, ён сказаў: "Я вельмі задаволены тымі чатырнаццаці гадамі, якія я правёў у Беларусі. Я ўпэўнены, што мы з вамі ўбачымся на гэтай зямлі значна раней, чым празь пяць гадоў. Сьвет невялікі, таму, спадзяюся, мы зможам бачыцца ў іншых кутках сьвету". Пасьля гэтай прамовы Яраслаў Лукасік прапанаваў памаліцца. Сярод іншага ён маліўся за тое, каб “Бог зьмяніў гэтую зямлю”. Малітва скончылася працяглымі авацыямі.

Перад тым, як сесьці ў цягнік, Яраслаў Лукасік пасьпеў яшчэ раз абняцца са сваімі роднымі і блізкімі. Заплакалі ягоныя дзеці. Лукасік паабяцаў у хуткім часе сустрэцца з усімі зноў ў Беларусі.

Глядзі яшчэ:
Развітанне са святаром Яраславам. Фотарэпартаж Андрэя Лянкевіча

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі51

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

Абноўлены мост праз Прыпяць у Мазыры засвяціўся ўначы. Яго правяраюць на трываласць1

«Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку6

Беларуская фатографка не разумее, чым беларусаў вабіць Еўропа. Ёй папулярна растлумачылі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі51

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць