Грамадства33

Хто патрэбны Беларусі?

Мы яшчэ не дасягнулі таго ўзроўню менталітэту, каб жыць без важдзёў, каралёў ды ўсялякіх “фюрэраў”. Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў нам будзе патрэбны вельмі моцны ўладар. Нічога ня зробіш, так склалася.

Сёньня Беларусь перажывае такі перыяд, калі вышэйшы кіраўнік успрымаецца увогуле не як звычайны чыноўнік-найміт (як казаў Казулін), а як нейкі “звышчалавек”, які ўсё ведае, усемі кіруе, усё вырашае, ды ніколі не памыляецца. Відавочна, гэта нейкі псыхалягічны комплекс, які застаўся нам ад панаваньня саўка ды імперыялізму. Змагацца зь ім – цяжкая справа, павінна прайсьці шмат часу, каб гэта панаваньне зышло. А можа з такімі рэчамі змагацца ўвогуле няма сэнсу – толькі час усё вырашыць.

І што тады рабіць? Чакаць дзесяцігоддзі, пакуль узрастуць новыя пакаленьні? Дык яны ж таксама гэтым комплексам захварэюць! Ці можа пераконваць людзей у тым, што цары, важдзі ды генсэкі ўжо не існуюць? Не, гэта ня выйсьце.

А што, калі ў стане дэмсілаў з’явіцца такі “звышчалавек”? Ідэйны, сумленны, аўтарытэтны, харызматычны, духоўна моцны? Кшталту Марціна Лютэра Кінга ці Махатмы Ганьдзі? За гэтымі геніямі пайшлі тысячы, а іх супраціў зламаў самыя моцныя сістэмы нянавісьці ды каланіялізму ў сьвеце. Яны былі сапраўднымі лідэрамі ў поўным сэнсе гэтага слова. Мабыць, і нам патрэбны такі чалавек? Які б меў фундамэнтальную ідэю, чыстае сумленьне, вялікі аўтарытэт, моцную харызму, вакол якога гуртаваліся б аднадумцы, якія б перанялі яго асноўную ідэю ды распаўсюджвалі яе далей, якога б паважала і старое і малое пакаленьне, і інтэлігенты і працоўныя?

Патрэбны. Па-першае, не чалавек-палітык, а чалавек-ідэя, чалавек, які б увасабляў сабой адзіную ідэю.

І тады наш народ, з яшчэ моцным тым самым комплескам, убачыць, што з’явіўся новы “звышчалавек”, і пачне да яго цягнуцца. Мы яшчэ не дасягнулі таго ўзроўню менталітэту, каб жыць без важдзёў, каралёў ды ўсялякіх “фюрэраў”. Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў нам будзе патрэбны вельмі моцны ўладар. Нічога ня зробіш, так склалася.

Дык чаму тады такога лідэра не было на выбарах у 2006 годзе? Дэмсілы, мабыць, спадзяваліся на ўкраінскі сцэнар? Але параўнайце Кучму з Лукашэнкам! Галоўнае адрозьненьне – лідэрства ды аўтарытэт. На маю думку, Лукашэнка б мог і не фальсіфікаваць выбары – адсоткаў 50-55 атрымаў бы. Чаму? Таму што як раз Лукашэнка і ўвасабляе сабой таго самага “фюрэра”, чалавека-ідэю, да якога так цягнецца народ! Але народ між тым не заўважыў, якога кшталту “фюрэра” ён абраў. І вось вынік – 13 гадоў жорсткай дыктатуры.

Але дабро рана ці позна ўсё ж перамагае. Гэта таксама ведаюць усе – ці з амерыканскіх фільмаў, ці з дзіцячых казак. Таму, каб перамагчы рэжым, нам патрэбна не “каляровая рэвалюцыя”, а моцны чалавек-ідэя, які б сумяшчаў у сабе сумленнасьць, аўтарытэт, духоўнасьць ды непахісную волю. І калі ён прыйдзе да улады, першае, што ён павінен будзе зрабіць – дапамагчы народу пазбавіцца ад комплексу “фюрэра”.

Пакуль такіх людзей у нас няма, але ёсьць адна кандыдатура на гэтае месца. Ён ужо чалавек-ідэя, але пакуль яшчэ крыху не “фюрэр”. Праз гадоў дзесяць ён мае ўсе шанцы стаць вышэйшым кіраўніком. І нашая справа – зрабіць яго такім.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць