Нерухомасць11

У Нью-Ёрку заключана рэкордная ўгода на рынку жылля

Адзін з заснавальнікаў кампаніі Dreamworks Дэвід Гэфан за 54 млн даляраў купіў пентхаус на Манхэтане. Як паведамляе Forbes, угода стала рэкорднай у Нью-Ёрку для кватэр у кааператыўных жылых комплексах (сoop), дзе ўладальнік набывае права пражывання, купляючы акцыі ці сяброўства ў кааператыве.

Плошча кватэры, якая займае два верхнія паверхі ў 18-павярховым будынку Parc Cinq на Пятай авеню, складае 1 115 квадратных метраў. У ёй сем спальняў, 11 ванных пакояў, тры кухні, бібліятэка, гуказапісвальная студыя, спартзала з саунай, памяшканні для прыслугі і сад на даху. У галоўнай спальні абсталяваныя кіназала, ёсць камін і два асобныя ванныя пакоі. Вокны пентхауса выходзяць на Цэнтральны Парк.

Прадаўцом апартаментаў выступіла кампазітар Дэніс Рыч. Першапачаткова яна планавала выручыць за нерухомасць 65 мільёнаў даляраў, аднак пасля пагадзілася знізіць цану кватэры.

Гэтая ўгода пабіла рэкорд мая 2012 года, калі мільярдэр Говард Маркс і яго жонка набылі дуплекс у кааператыўным будынку на Парк авеню за 52,5 млн даляраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?18

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: «Трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі». Фядута абурыўся61

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі40

У Моталі разбіліся двое падлеткаў на матацыкле5

Кампанію беларусаў у Польшчы аштрафавалі на $5,5 мільёна за кантрабанду ў Расію люксавых аўтамабіляў7

Навукоўцы высветлілі, што больш за грошы робіць людзей шчаслівымі5

«Ежа на могілках — так было заўсёды». Гісторык пра традыцыі памінальнага стала ў беларусаў23

Пенсіянерка з Мастоў аддала махлярам 110 тысяч рублёў і ўласную машыну3

Ноччу ў Беларусі былі мінусы. Дзе было халадней?

У Польшчы прапанавалі жорсткі законапраект: грамадзянства — пасля 10 гадоў на сталым ДНЖ, дэпартацыя — за два правапарушэнні65

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?18

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць