Літаратура33

Журавінавы смак пані Восені

Даслаў чытач Юрась Півуноў.

...Раней, у дзяцінстве­-юнацтве, любіў лета.

У дарослым жыцці ўпадабаў восень. За яе сцішанасць-­памяркоўнасць, скупое восеньскае (ведае сабе цану напярэдадні хуткіх зімовых халадоў!) сонейка...

А хіба можна з чым параўнаць жоўта-аранжава-чырвоныя, залатыя сполахі восеньскага лесу!..

Седзячы на пяньку пасярод бруснічнай паляны (сам калісьці выведаў-знайшоў гэтае месца), сочыш, як плывуць аблокі-хмары. Вецер сваволіць — абсыпае сухою ігліцаю (здалёк — нібы снежны крупы сыплюцца).

На лясной сцяжыне шмат-шмат слядоў ад капыточкаў маленькіх дзічкоў-парасятак — відаць, вярталіся гэтай дарогай з начной вылазкі на ўжо ўбраныя бульбяныя палеткі ля вёскі...

Недалёка ад маёй бруснічнай паляны на балоце, што завецца Гарэлым, ладны лапік журавінаў на купінах. Буйныя, спелыя...

Балота сёлета сухое, вады нямашака нідзе, дзікі рыюць паміж купінамі з багуном і дурнічнікам — шукаюць хоць гразі... Купіны нібы ўсыпаныя ягадамі — ірдзеюць у густой пажоўклай траве, на высахлым і таму бялёсым моху.

.. Лясное балота. Пішу, седзячы на паваленай сухастойнай хваіне, пасярод гэтага княства лясных зьвяроў: дзікоў, зайцоў, ласёў, сярод водару багуну, пад спевы­ціўканне цікаўных птушак, што сочаць за гэткім няпрошаным госцем...

Ураган нахіліў высокую хвою, ледзь не паваліў. І ўпала б гаротніца, але, як ляцела, зачапілася за сяброўку (бадай, аднагодку), ударам знесла-зламіла той вярхушку дый жыве-расце сабе. А тая хваіна, што ўратавала яе, усохла. Вось як здараецца... Рыпіць-скрыпіць памерлая сястра пад цяжарам той выжыўшай хваіны...

Каментары3

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць