Культура88

Заснаваная прэмія імя Вацлава Ластоўскага

Таварыства беларускай школы, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і іншыя беларускія грамадзкія арганізацыі заснавалі прэмію для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ.

Таварыства беларускай школы, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і іншыя беларускія грамадзкія арганізацыі заснавалі прэмію імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ.

Заснавальнікі кажуць, што асноўнай мэтай гэтай прэміі ёсьць «пільная патрэба ў маральнай падтрымцы беларускамоўных выкладчыкаў вышэйшай школы, стымуляваньня выкладаньня па-беларуску». Найперш гэта прэмія датычыць выкладчыкаў дысцыплінаў, якія рэдка ва ўнівэрсытэтах чытаюцца па-беларуску.

У склад арганізацыйна-прэміяльнай рады ўвайшлі старшыня ТБШ Алесь Лозка, старшыня ГА «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў» Сяргей Запрудскі, старшыня ЗБС «Бацькаўшчына» Алена Макоўская, ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі, юрыст Яраслаў Крывой, філёляг Віталь Алісёнак.

Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе неабходна да 15 траўня падаць заяўку на e-mail: [email protected] , ці на паштовую скрынку: 220029 Мінск, а/с № 64. Форму падачы заяўкі можна знайсьці па наступным адрасе: nastaunik.info/lastouski .

Вынікі будуць абвешчаныя 30 чэрвеня. Пераможцы атрымаюць ганаровыя шыльды і дыплёмы падчас урачыстай цырымоніі летам 2007 года, а таксама атрымаюць магчымасьць выданьня дапаможніка па курсе, які выкладаюць.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу19

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

Маджтабе Хаменеі будуць ставіць пратэз нагі і рабіць пластычную аперацыю1

У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго2

Міхаіл Гуцэрыеў збіраецца прыйсці ў беларускую сельскую гаспадарку5

На гродзенскіх могілках на Радаўніцу давялося тушыць адну з магіл

Украінцы паведамілі пра знішчэнне 12 афіцэраў ФСБ у Данецку4

«Самараспусціцца?» Арцём Брухан адказвае на крытыку ў бок Каардынацыйнай рады18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу19

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць