Здарэнні11

Суды над высокімі чыноўнікамі хочуць правесці па-ціхаму?

Справы Леаніда Кавалёва і Глеба Бядрыцкага па-ранейшаму трымаюцца пад сакрэтам.

1 жніўня дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА паведаміла, што крымінальная справы супраць экс-начальніка сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Глеба Бядрыцкага будзе разгледжана ў Мінскім гарадскім судзе. І цытавала словы прадстаўніка Вярхоўнага суда: «Матэрыялы справы будуць перададзеныя ў гарадскі суд сёння».

Прайшлі тры тыдні. Тэлефануем у суд, каб даведацца пра дату пачатку працэсу. У Сектары па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях жаночы голас просіць назваць прозвішча абвінавачанага. Разам з Бядрыцкім называем і Леаніда Кавалёва, экс-намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. У справе апошняга доўжыўся шматмесячны перапынак. Пасля непрацяглага ўдакладнення ў кагосьці ў кабінеце (у трубцы было чуваць толькі перашэптванне) адказалі:

«Па дадзеных справах у нас звестак няма».

Як гэта няма?! Можна было б выказаць здагадку, што справу Бядрыцкага вярнулі на дарасследаванне. Ці проста не прызначылі яшчэ дату (месяц жа адводзіцца на гэта). Але Кавалёў. Пры ранейшых зваротах у гэты ж сектар адказвалі, што «справа не аднавілася» ці «суддзя ў адпачынку». А цяпер «няма звестак».

Павышаная ўвага да справы Леаніда Кавалёва з боку журналістаў, а разам з ім і да іншых высокіх функцыянераў, відаць, не ўсім падабаецца. І нельга выключаць, што журналістаў могуць не дапусціць на працэсы, нават гарантуючы іх адкрытасць. Як і тое, што суды сабе цяпер спакойна ідуць.

Між іншым,

затрыманне Кавалёва, пра якое загаварылі год таму, так афіцыйна ніводнае сілавое ведамства не пацвердзіла.

І невядома, за што ж дакладна яго судзяць.

Бядрыцкі ж абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і ў злоўжыванні службовым становішчам.

Затрыманы ў кастрычніку 2011-га.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?12

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV двойчы тэлефанаваў у банк, яму не верылі і клалі слухаўку4

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў7

«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку3

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА2

Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі13

У Гомелі 9‑гадовыя хлопчыкі вырашылі праверыць, як гарыць антысептык. Адзін з іх шпіталізаваны3

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі12

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?12

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць