Культура1818

Старажытная Горадня на інтэрнэт-аўкцыёнах

На інтэрнэт-аўкцыёне ebay выстаўлены на продаж дзве знакамітыя гравюры Мацея Цюнда Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnae з выяваю Горадні.

Сама гравюра была выкананая ў ліпені 1568 года, калі ў Горадні адбываўся падрыхтоўчы зьезд да Люблінскай уніі. На ён прадстаўлена сцэна сустрэчы літоўскага маршалка Валовіча з маскоўскім пасольствам. На адваротным баку зьмешчана тэкставая інфармацыя пра Горадню.

Пазьней гэтая гравюра шмат разоў перавыдавалася ў колеры ды разнастайных варыянтах.

Адна гравюра прадаецца нямецкім прадаўцом зь Лейпцыгу за 839 даляраў. Памер гравюры 51,2×38,7 см, а самога малюнку 48,0×33,3 см. У апісаньні пазначана, што гэта гравюра 1579 году выданьня.

Другая гравюра прадаецца нямецкай антыкварнай фірмай з Мюнхена за 880 эўра. Памер гравюры 53,5×42 см, а самога малюнку 48×30,5 см. У апісаньні пазначана, што гэта гравюра 1590 году выданьня.

Абедзьве гравюры можна купіць без гандлю опцыяй «Купі адразу».

Дык што, сябры: хто павялічыць культурны скарб Беларусі?

Каментары18

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў53

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 374

Гэты здымак атрымаў самую высокую ацэнку ў намінацыі «Партрэты жывёл»

У Расіі вызваліўся беларускі маньяк, якому прысудзілі больш за 20 гадоў за згвалтаванні1

З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія5

«Я страціў 140 суседзяў». Рэпарцёры пабывалі ў зоне паводкі ў Непале

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці8

Падчас атакі на Растоўскую вобласць украінскія беспілотнікі ўпершыню нанеслі ўдары па складах DNS2

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам2

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў53

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць