Грамадства11

Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды сенатарам, суддзям, Дар'і Домрачавай

Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны.

«Ганаровыя званні, ордэны і медалі вы атрымліваеце за выдатныя заслугі перад радзімай і народам. Гэта стымул для яшчэ большых поспехаў у будучыні, — сказаў ён. — Перакананы, для любога з нас галоўная мэта — дабрабыт і росквіт роднай краіны, шчасце блізкіх і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Бо ўсе мы працуем дзеля гэтага».

Як адзначыў Лукашэнка, дзяржава актыўна развіваецца, на новыя ўзроўні выходзіць эканоміка, сацыяльная, тэхналагічная і вытворчая сферы. «І разам мы здольны дасягнуць любых вышынь, пераадолець любыя цяжкасці», — упэўнены ён.

Дзяржаўныя ўзнагароды былі ўручаны супрацоўнікам ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ».
«Гэта адно з буйнейшых у СНД машынабудаўнічых прадпрыемстваў. Прадукцыя яго вядома далёка за межамі Беларусі, і попыт на яе расце, асвойваюцца ўсё новыя рынкі. Лічбы гавораць самі за сябе. Аб’ём знешняга гандлю «БелаўтаМАЗа» за 2011 год вырас амаль на 200%" , — адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, складальнікі гэтага поспеху — разумная арганізацыя працы, дбайнае стаўленне да рэсурсаў, укараненне рацыяналізатарскіх прапаноў. «Грамадскае прызнанне, якое вы па праву заслужылі, павінна стаць арыенцірам для нашых вытворцаў. Ім варта раўняцца менавіта на вас», — падкрэсліў Лукашэнка.

Сярод узнагароджаных таксама прадстаўнікі савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі.
«Плённа ўдасканальваючы заканадаўчую базу нашай дзяржавы, вы актыўна садзейнічаеце вырашэнню шырокага кола грамадскіх праблем. Гэта пытанні працоўнай дысцыпліны, занятасці, удасканаленне сістэмы аховы здароўя, ахова мацярынства і дзяцінства, падтрымка таленавітай моладзі. Не застаюцца па-за сферай вашай увагі адукацыя, навука, актывізацыя інтэграцыйных працэсаў і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Дзяржаўных узнагарод удастоены і лепшыя прадстаўнікі судзейскага корпуса Беларусі,
якія сваёй адказнай работай забяспечваюць прынцыпы законнасці, аператыўнай кваліфікаванай судовай абароны. «Немалы ўклад унеслі вы ў павышэнне прававой дасведчанасці і культуры насельніцтва. Вашымі намаганнямі забяспечваецца адпаведнасць прававых актаў галоўнаму закону краіны — Канстытуцыі», — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў дзяржузнагароды вялікай групе ваеннаслужачых:
«Вы забяспечваеце высокую гатоўнасць да абароны нашай Радзімы, адстойваеце яе бяспеку і тэрытарыяльную цэласнасць».

На цырымоніі ўшаноўвалі спартсменаў і трэнераў.
Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што спецыяльная прэмія прэзідэнта Беларусі «Беларускі спартыўны Алімп» 2012 года прысуджана выдатнай спартсменцы і папулярызатару фізічнай культуры Дар’і Домрачавай. Яна таксама ўзнагароджана ордэнам Айчыны трэцяй ступені. «Сваімі яркімі перамогамі на сусветных чэмпіянатах Дар’я Домрачава праславіла Беларусь на ўвесь свет», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, Беларусь багатая на таленты ў розных сферах дзейнасці. Сведчаннем таго з’яўляецца той факт, што ў ліку ўзнагароджаных вядомыя дзеячы культуры, педагогі, уважлівыя і спагадныя работнікі сферы абслугоўвання насельніцтва.

«Для нашай Беларусі кожны з вас робіць вельмі шмат. Вы сваім прыкладам даказалі, што працавітасць, творчасць і настойлівасць абавязкова прывядуць да поспеху», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы9

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць