Улада22

«Нельга сказаць, што дачыненні між Мінскам і Астаной бясхмарныя»

13 мая ў Мінск з афіцыйным візітам прыбывае прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Перамовы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам пройдуць 14 мая, і ў гэты ж дзень Нурсултан Назарбаеў вернецца ў Астану. Паводле афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства замежных справаў Казахстана Алтая Абібулаева, падчас візіта будуць абмеркаваныя перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёвай, эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах. Плануецца падпісаць шэраг міжурадавых пагадненняў. Чаго чакаць ад візіта прэзідэнта Казахстана?

Прэзідэнт Казахстана наведае Мінск перад нефармальным самітам кіраўнікоў СНД у Маскве.

Сярод пытанняў, якія плануюць абмеркаваць Лукашэнка і Назарбаеў, — супрацоўніцтва ў рэгіянальных, інтэграцыйных аб’яднаннях: СНД, ЕўрАзЭС, Мытным саюзе, Адзінай эканамічнай прасторы, Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.
Раней у інтэрв’ю Russia Today Лукашэнка абвінаваціў Назарбаева ў зрыве падпісання дамовы аб Еўразійскім саюзе.

Палітолаг Аляксандр Класкоўскі адзначае, што

асноўная сэнсавая нагрузка гэтага візіта будзе кулуарная:
«Галоўнае, што звязвае — гэта праблемы, якія тычацца развіцця еўразійскага праекта Пуціна. Тут Назарбаеў нібыта і хаўруснік, бо калі вяртацца да апошняга маскоўскага саміту, то там тармазнуўся гэты праект. І
ёсць пікантны момант, што беларускі афіцыйны лідар якраз усё зваліў на Назарбаева. Таму, па-першае, пытанне, як цяпер гаспадар сустрэчы будзе выблытвацца, ён у няёмкае становішча паставіў Назарбаева.
Наагул, вядома, Казахстан будзе часьцей падгульваць Маскве. Але разам з тым нейкія тактычныя хаўрусы паміж Лукашэнкам і Назарбаевым могуць быць, бо яны абодва разумеюць, што гэтая інтэграцыя паводле праекту Пуціна — небяспечная. Гэта такая пастка, трошкі даюць пернікаў, але гэтае ўцягванне мае шэраг небяспекаў. Таму можна быць распрацоўка супольнай тактыкі: як карыстацца выгодамі і разам з тым не ўлазіць глыбока ў гэтую крамлёўскую пастку».

Візіт Назарбаева адбываецца ўслед за візітам прэзідэнта Трукменістана, і

афіцыйны Мінск хоча прадэманстраваць, што ён нібыта не знаходзіцца ў палітычнай ізаляцыі,
адзначае палітолаг Андрэй Фёдараў. Таму падпісанне нейкіх значных пагадненняў, да прыкладу, адносна паставак у Беларусь казахстанскай нафты і газу, наўрад ці магчымае: «Я не ведаю, якім чынам гэта можна атрымаць, бо наўпрост гэта толькі праз Расію. Пакуль што транскаспійскага трубаправода ці нафты ці газу няма, каб можна было транспартаваць праз Азербайджан. Толькі праз Расію, і яна будзе дыктаваць гэтыя ўмовы».

Паводле казахстанскага палітоляга Дасыма Сатлаева, нельга чакаць, што Казахстан ад гэтага візіту ў Мінск можа атрымаць сур’ёзныя эканамічныя дывідэнды. Што да ўзаемадзеяння хаўруснікаў Мытнага саюзу, то тут многа падводных камянёў:

«З аднаго боку, Беларусь і Казахстан спрабуюць мець процівагу расейскай пазіцыі ў сувязі з тым, што ёсць пэўныя асцярогі. Але, з другога боку, стасункі паміж Казахстанам і Беларуссю складана назваць вельмі цеснымі і партнёрскімі.
Узяць хаця б апошнюю заяву Лукашэнкі, што Назарбаеў выступае супраць Еўразійскага саюзу, як гэта хацелі зрабіць Масква і Беларусь у больш паскораным рэжыме. Казахстан выступае супраць празмернага паскарэння. Такія рознагалоссі былі паміж Беларуссю і Казахстанам. Нельга сказаць, што дачыненні паміж Мінскам і Астаной бясхмарныя».

Каментары2

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ57

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць