Усяго патроху2525

Аўтар плаката «Мусарок»: Мяне проста задзяўбло

Іван Амельчанка патлумачыў журналістам матывы свайго ўчынка.

Пакуль Івана Амельчанку ўжо больш за тыдзень шукае міліцыя, ён адпачывае далёка ад Менску. Нашыя журналісты сустрэліся з аўтарам плакату «мусорок», які не падаецца асабліва ўсхваляваным павышанай увагаю праваахоўнікаў.

На сёлетнім «Чарнобыльскім шляху» 25-гадовы Іван Амельчанка з самаробным плакатам стаў каля службоўца ў цывільным, які здымаў акцыю на відэа. Жарт маладога чалавека хутка стаўся хітом інтэрнэту, аднак калегі «мусорка» гумару не ацанілі.

Ужо на наступны дзень з ім выказаў жаданне паразмаўляць участковы, аднак не мог патлумачыць, навошта выклікаюць Амельчанку, таму той на спатканне не прыйшоў. Пасля таго, як малады чалавек з'ехаў ад гарадской мітусні ды пакрыўджаных людзей у цывільным на прыроду, тэлефанавалі ягонай маці. Жанчыне паведамілі, што ейнага сына выклікаюць як сведку ў справе... масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Нагадаем, што справу ўжо даўно закрылі.

Сам Іван помсты не баіцца і спадзяецца абысціся некалькімі суткамі, хаця не выключае, што яго могуць і збіць у пастарунку.

«Ну, як гэта бывае, выклікаюць на нейкую размову, складуць пратакол, нейкі міліцыянт будзе сведкам. Я зрабіў гэта, бо мяне задзяўбло, што нашая міліцыя ходзіць у цывільным, не называецца і робяць такі выгляд, што іх нібыта і няма. Каб і яны пабачылі, што іх заўсёды бачна — гэтыя гладка паголеныя твары, начышчаныя боты, у пінжачку, з камераю, з гэткім навушнікам, дзе ён чуе ўсе загады. Я не шкадую. Мне падаецца, гэта было вельмі весела», — упэўнены малады чалавек.

Дарэчы, Амельчанка ужо трапляў на 15 сутак падчас леташніх акцыяў маўклівага пратэсту.

Паводле праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча, пераследаваць маладога чалавека няма падставаў, бо працаўнік міліцыі ніяк не акрэсліў сваю прыналежнасць да праваахоўных органаў. За яго гэта зрабіў Іван.

«Фармальна яны, канечне, могуць распачаць закрытую крымінальную справу. Але я думаю, што справа ідзе не ў гэтым кірунку, а ў такім традыцыйным, каб прыцягнуць да адміністрацыйнай. А гэта — проста каб папужаць, наўрад ці ў нас паболее асуджаных у справе 19 снежня», — мяркуе праваабаронца.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў4

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў27

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць