Эканоміка55

Перадавая беларуская кампанія EPAM Systems абвясціла пра пачатак IPO

Пляцоўкай для правядзення IPO абраная Нью-Ёркская фондавая біржа (NYSE).

Кампанія-рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій EPAM Systems, якая выступае найбуйнейшым распрацоўшчыкам праектнага праграмнага забеспячэння ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, абвясціла аб пачатку першаснага публічнага размяшчэння акцый (IPO).

Як паведамляе EPAM, для продажу будуць прапанаваныя 1.517.647 акцый, якія належаць самой кампаніі, і 5.882.353 акцый, якімі валодаюць іншыя акцыянеры кампаніі EPAM Systems. Акрамя таго, кампанія падасць андэрайтарам апцыён на куплю да 1.110.000 дадатковых акцый на працягу 30 дзён з моманту размяшчэння ў выпадку перавышэння заявак над прапановай. Паводле папярэдніх ацэнак,

кошт адной акцыі кампаніі EPAM складзе ад 16 да 18 даляраў ЗША.

Пляцоўкай для правядзення IPO абраная Нью-Ёркская фондавая біржа (NYSE), у каціравальным спісе якой кампанія будзе фігураваць пад знакам EPAM Systems.

Прыцягнутыя падчас IPO сродкі кампанія плануе накіраваць на дасягненне агульнакарпаратыўных мэтаў, такіх, як павелічэнне аб’ёмаў абаротных сродкаў, развіццё вытворчай інфраструктуры, а таксама на інвестыцыі ў новыя тэхналогіі і набыццё кампаній, што дасць магчымасць EPAM Systems пашырыць спектр прапаноў для кліентаў. Кампанія не атрымае прыбытку ад продажу акцый дзеючымі акцыянерамі.

Арганізатарамі размяшчэння акцый кампаніі EPAM і букранерамі з’яўляюцца Citigroup, UBS Investment Bank, Barclays Capital і «Рэнесанс Капітал», у якасці суарганізатараў выступаюць інвестыцыйныя банкі Stifel Nicolaus Weisel і Коўэн і Кампанія.

* * *

Заснаваная ў 1993 годзе,

кампанія EPAM Systems з’яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком паслуг у сферы ІТ з аддзяленнямі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
EPAM Systems працуе з кліентамі па ўсім свеце, выкарыстоўваючы глабальную мадэль прадастаўлення паслуг. Аддзяленні кампаніі размешчаныя ў ЗША, Беларусі, Венгрыі, Расіі, Украіне, Вялікабрытаніі, Германіі, Казахстане, Швецыі, Швейцарыі і Польшчы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ноччу сарвала рэжым цішыні10

Калоны ў гонар Канстытуцыі 3 мая на Беларусі — міф, які ходзіць здаўна29

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская сутыкнулася з цяжкай хваробай. За суткі ёй амаль сабралі вялікую суму, не хапае зусім крыху5

Пракуратура палохае, што за навучанне і працу ў ЕГУ можа пагражаць да шасці гадоў зняволення20

Трамп заявіў, што «Праект Свабода» у Армузскім праліве будзе прыпынены2

Сталіца Мексікі апускаецца пад зямлю так хутка, што гэта бачна з космасу1

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»1

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць