Эканоміка1212

Мясніковіч раскрытыкаваў дзейнасць Мінсельгасхарча

«Эканоміка галіны не вытрымлівае ніякай крытыкі», — заявіў ён 30 студзеня на нарадзе

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч раскрытыкаваў дзейнасць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

«Эканоміка галіны не вытрымлівае ніякай крытыкі», — заявіў ён 30 студзеня на нарадзе, на якой абмяркоўваліся праграма дзеянняў міністэрства па дасягненні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2012 годзе і задачы на 2013 год, паведаміла прэс-служба ўрада.

Мясніковіч адзначыў, што 2011 год «быў нядрэнным» для Мінсельгасхарча, аднак 11 з 16 даведзеных паказчыкаў міністэрства не выканала, у тым ліку па прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал. Паводле яго слоў, структура інвестпартфеля такая, што значную яго частку складаюць крэдытныя рэсурсы нацыянальнай банкаўскай сістэмы. «Калі сюды не ідуць інвестары, значыць праекты неэфектыўныя ці нізкаэфектыўныя, нецікавыя, — лічыць Мясніковіч. — Тое, што робіцца, робіцца за кошт дзяржпраграм, і эфектыўнасць ад гэтага церпіць».

Стрымліваюць развіццё галіны і даўгі, адзначыў прэм’ер. «Сабрана сістэмных абавязацельстваў, паводле даных на 1 студзеня, на 60 трлн рублёў, у тым ліку пратэрмінаваных — прыкладна 4,5 трлн, — сказаў кіраўнік урада. — 

Нават калі чаканая выручка ў 2012 годзе складзе прыкладна 47–47,5 трлн, трэба паўтара года працаваць, нічога пры гэтым не набываць і не траціць».

Паводле меркавання прэм’ер-міністра, Беларусь мае значны патэнцыял для развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці, у тым ліку ў АПК. Ёсць магчымасці для нарошчвання экспарту і скарачэння імпарту. «Пажадана, каб вы контурна прапанавалі, як будзе скарачацца імпарт, асабліва па племянной справе, упакоўцы, ветпрепаратах. Бо мы маем сваю добрую ветфабрыку і па-ранейшаму завозім асноўную масу ветпрэпаратаў», — сказаў ён. У цэлым Мінсельгасхарч у 2012 годзе павінен забяспечыць замежнагандлёвае сальда ў плюс 1 млрд 755 млн долараў, нагадаў Мясніковіч.

Крытыкуючы Мінсельгасхарч за неэфектыўную працу па шэрагу кірункаў, кіраўнік урада адзначыў, што прычынай «некаторых недахопаў» становіцца захапленне міністэрства прыватнымі, бягучымі пытаннямі, у той час як іх могуць вырашаць аблвыканкамы і зацікаўленыя ведамствы, прадпрыемствы. «У гэтай сітуацыі недастаткова ўвагі надаецца перспектыўным пытанням, якія адносяцца да выключнай кампетэнцыі міністэрства, — канстатаваў ён. — Акрамя гэтага, адбываецца змешванне функцый гаспадарчых суб’ектаў і дзяржавы, у выніку мы якасна не маем ні таго, ні другога».

Прэм’ер-міністр заклікаў чыноўнікаў звярнуць увагу на праблемы ў малочнай галіне краіны, жывёлагадоўлі, надаць увагу стварэнню комплексаў для захоўвання збожжа, бульбы, пытанням забеспячэння піваварным ячменем.

Мясніковіч запатрабаваў ад Мінсельгасхарчу канкрэтных захадаў па павышэнні эфектыўнасці галіны ў 2012 годзе, з тым каб «арганізавана ўвайсці ў 2013 год і забяспечыць устойлівую эканоміку сельскай гаспадаркі».

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць