Грамадства22

На льготныя крэдыты можа прэтэндаваць цяпер кожны трэці з маючых патрэбу

У Беларусі згодна з новымі ўмовамі льготныя крэдыты на будаўніцтва жылля атрымаюць 30–35% маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль, каментуючы ўказ № 13 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў» ад 6 студзеня 2012 года.

Распрацоўшчык дакумента адзначыў, што чарга маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у мінулым годзе складала 866 тыс. чалавек. Амаль 80% з іх прэтэндавалі на льготныя крэдыты. «Аднак цяпер згодна з новымі ўмовамі яны (льготныя крэдыты. — Заўвага БЕЛТА) будуць выдавацца толькі 30–35 працэнтам маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, гэта значыць колькасць ільготнікаў у краіне зменшыцца ў 2–2,5 раза», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Горваль нагадаў, што ва ўказе захавана большасць катэгорый грамадзян, якія і раней мелі права на льготнае крэдытаванне будаўніцтва жылля.

Да іх належаць ваеннаслужачыя, грамадзяне, якія маюць дзяцей-інвалідаў, інваліды з дзяцінства І і ІІ групы,
шматдзетныя сем’і, грамадзяне, якія пражываюць не менш як дзесяць гадоў у інтэрнатах, маладыя сем’і, якія маюць двое непаўналетніх дзяцей, грамадзяне, якія пражываюць у старым і аварыйным жылым памяшканні, і іншыя.

Спецыяліст дадаў, што з пераліку льготнікаў выключаны грамадзяне, якія проста належалі да малазабяспечаных па сваіх індывідуальных сямейных даходах. «Цяпер такія грамадзяне будуць крэдытавацца на іншых умовах — пад 31% гадавых, калі знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, або па камерцыйнай стаўцы», — адзначыў начальнік упраўлення жыллёвага будаўніцтва.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба26

Паплечніка Бондаравай выклікаў ГУБАЗіК7

«Масоўка — гэта мяса». Беларус распавёў пра працу ў масоўцы ў кіно1

Ці хоча беларуская моладзь пераехаць і куды? Вынікі апытання13

КНДР выпрабавала электрамагнітную бомбу, якая здольная выклікаць блэкаўты2

У Літве раскрылі міжнародную групу, што планавала палітычныя забойствы. Сярод злачынцаў ёсць беларусы4

Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ3

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год5

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць