Грамадства

Вярнулі толькі «Ганцавіцкі час»

У падпісным каталогу «Белпошты» па-ранейшаму няма незалежных рэгіянальных выданняў

У падпісным каталогу «Белпошты» на першае паўгоддзе 2012 па-ранейшаму адсутнічаюць многія незалежныя рэспубліканскія і рэгіянальныя выданні. Ні баранавіцкі «Intex-press», ні «Борисовские новости», ні мінскі «Новы час» у каталог не трапілі.

Галоўны рэдактар «Борисовских новостей» Анатоль Букас кажа, што ў гэтым годзе нават не спрабаваў звяртацца ў «Белпошту». «Не бачу сэнсу губляць час на гэта», — тлумачыць галоўны рэдактар. Па яго словах, у пачатку года «Мінаблсаюздрук» прапанаваў рэдакцыі супрацоўніцтва але потым сам жа і адмовіўся.

Галоўны рэдактар «Новага часу» Аляксей Кароль таксама перастаў пісаць кіраўніцтву «Белпошты». «Нам дзясятак разоў адмаўлялі. Мы звярталіся нават да Паўла Якубовіча, той нібыта паабяцаў зрабіць усё магчымае, але ні чым тое не скончылася». Сп. Кароль кажа, што ягонае выданне ад самага пачатку існавання пасля закрыцця газеты «Згода» не мела права на распаўсюд праз «Белпошту» і «Белсаюздрук».

Газета «Ганцавіцкі час» ужо год, як вярнулася ў паштовы каталог і шапікі. Намеснік галоўнага рэдактара Пётр Гузаеўскі расказвае, што гэта было нечаканасцю для рэдакцыі пасля гадоў бясплённай перапіскі. Вяртанне дала хоць і невялікі, але рост накладу газеты. Гэта, падкрэслівае Пётр Гузаеўскі, вельмі важна, улічваючы, як хутка скарачаецца насельніцтва рэгіёну і ў цэлым няпростую эканамічную сітуацыю.

***

У пачатку 2006 больш за дзясятак незалежных выданняў апынуліся па-за дзяржаўнай сістэмай распаўсюду. «Белсаюздрук» і «Белпошта» матывавалі гэта эканамічнай немэтазгоднасцю супрацоўніцтва з недзяржаўнай грамадска-палітычнай прэсай. У 2008-м у падпісныя каталогі пошты і шапікі «Белсаюздруку» вярнуліся газеты «Наша Ніва» і «Народная воля». Для «Новага часу» ды іншых выданняў шэсць гадоў нічога не змяняецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу24

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі2

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

Маджтабе Хаменеі будуць ставіць пратэз нагі і рабіць пластычную аперацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу24

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць