Грамадства77

Я цябе спарадзіў — я цябе і крытыкую

На нарадзе па пытаннях рэалізацыі інвестпраектаў у Мінску Лукашэнка моцна раскрытыкаваў гарадскія ўлады і кіраўніка горада Мікалая Ладуцьку.

«Добрыя і нашы гарадскія ўлады, іншыя органы і структуры. Бюракратызм, асабліва ў Мінгарвыканкаме, сёння пышна квітнее», — заявіў Лукашэнка.

«Прызначаючы новага старшыню выканкама і накіроўваючы туды кіраўніка адміністрацыі і міністра ўнутраных спраў як людзей прэзідэнта, якія павінны былі бачыць, што там адбываецца, я спадзяваўся, што атрымаю канкрэтную аддачу. Але ўсё наадварот: той бюракратызм, які вы развялі ў Мінгарвыканкаме, мяне насцярожвае. Гэта мне трэба скаргі выслухоўваць ад інвестараў, што тое не зрабілі своечасова, гэта гарвыканкам не дазволіў. Зацвердзіце адзін праект і не перашкаджайце людзям працаваць.

Здзеклівае стаўленне да людзей. Замежнікі прывезлі грошы, будуюць, а іх паўгода трымаюць у прыёмнай. Гэта што?

Вы такім чынам выкручваеце рукі, намякаеце, каб яны (інвестары) хабар вам далі?» — заявіў Лукашэнка.

Ён згадаў, што Масква «дае 40% расійскага бюджэту, мільярды даляраў. Вось што такое сталіца для краіны», перадае Інтэрфакс.

Лукашэнка заявіў, што ў яго было жаданне

«вечарам гарвыканкам зачыніць, а раніцай усіх адправіць на вуліцу і набіраць новы склад гарвыканкама.

Мы паглядзелі на ўсіх паверхах вашай працы: бюракратызм жудасны,

з людзьмі размаўляць не ўмееце».

Ён адзначыў, што ў яго раней была размова з старшынёй Мінгарвыканкама з гэтай нагоды.

«Але я яшчэ раз паўтараю: не дай бог, не патлумачыце па гэтых інвестпраектах і будзеце распавядаць, што ў гэтым не ваша віна.

Не дай бог, надалей пачую хоць адну скаргу — наракайце на сябе, там будзе новы старшыня гарвыканкама»,
 — адзначыў Лукашэнка. Ён запатрабаваў ад кіраўніка Мінска разабрацца са сваімі памагатымі і намеснікамі.

«Што гэта за наплявацельскае стаўленне да людзей? Я на гэта глядзець спакойна не магу».

Паводле Лукашэнкі, «сумна, што кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта і міністар унутраных спраў, адказныя за горад, гэтага не бачаць. І ўрад таксама закрывае вочы. Валакіта, зацягванне часу. Ды цяпер трэба інвестара абдымаць, цалаваць, вадзіць за руку па Мінску, каб ён працаваў. Ён жа валюту вязе сюды».

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго4

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Уладзімір Куліковіч4

«Кавалачак пальца застаўся ў рукавіцы». Гісторыя мінчанкі, якую ў скверы ўкусіў чужы сабака2

У Літве апублікавалі шэраг архіўных спраў з фотаздымкамі Яна Булгака

На Венецыянскім біенале вырашылі сёлета зноў адкрыць расійскі павільён. Еўрасаюз пагражае адклікаць фінансаванне5

Андрэева: Калеснікаву купілі за «Беларуськалій», мяне за зняццё санкцый з банкаў. Калі б санкцый не было, за што б нас куплялі?32

Малады экс-дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі перайшоў у Расіі з мемарыяла «Катынь» у музей рэвалюцыі 1905 года4

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?8

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго4

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць