Меркаванні139139

Зянон Пазняк: «Беларусы мусяць выйсці супраць дыктатара адзін раз»

«Пагнаць дыктатара можна. Але толькі тады, калі ўвесь народ аб’яднаецца. Тады трэба выйсці, але толькі адзін раз. І гэты адзін раз павінен стаць канцом гэтага чалавека, які здзекуецца з Беларусі, які давёў яе да такога стану», — заявіў Зянон Пазняк у інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат».

Палітык называе самаю важнаю падзеяй у сваім жыцці абвешчанне незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991 г. У гэты дзень Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб суверэнітэце статус канстытуцыйнага акту. «Гэта было нешта неверагоднае, калі пасля Савецкага Саюзу, пасля камуністаў мы выйшлі на свежае паветра незалежнай дзяржавы. Гэта не перадаць словамі», — падзяліўся ўспамінамі старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай парты БНФ.

«Ёсць такое меркаванне: незалежнасць здабылі, а шчасця — не. Бо рэжым, які існуе ўжо 17 гадоў, нішчыць беларускую нацыю, здзекуецца над людзьмі, хлусіць, — гаворыць Зянон Пазняк. — Я павінны сказаць наступнае: шчасце ў нашых руках. Калі б мы не мелі незалежнасці, калі б мы не мелі нашага дому — Беларусі, то мы былі б нікім, у нас не было б перспектывы, мы былі б «бамжамі».

Зянон Пазняк таксама павіншаваў усіх гледачоў «Белсату» з 20-мі ўгодкамі Незалежнасці Беларусі.

Каментары139

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць