Меркаванні33

Аляксандр Малчанаў: Мне непрыемна звяртацца менавіта да Лукашэнкі

14 верасня выйшаў на волю Аляксандр Малчанаў, які быў асуджаны за ўдзел у «Плошчы-2010» на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Усяго 14 верасня выйшлі на волю 11 фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года, указ аб памілаванні якіх Аляксандр Лукашэнка падпісаў, «кіруючыся прынцыпамі гуманнасці».

На вакзале Малчанава сустракалі сваякі, сябры, грамадзянскія актывісты і журналісты.

Жыхар Барысава Аляксандр Малчанаў у першай палове 2000-х гадоў быў актывістам руху «Зубр». Палітычная актыўнасць стала прычынай пастаяннай увагі да яго з боку міліцыі. З-за гэтага яго маці не працягнулі кантракт на працы. Тады Аляксандр перайшоў вучыцца ў вячэрнюю школу і пайшоў на курсы маляроў. Пазней паступіў у Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут у Мінску.

«З канца ліпеня спрабавалі дабіцца прашэння аб памілаванні, але я яго так і не падпісаў, — паведаміў Малчанаў. — Мне непрыемна звяртацца менавіта да Лукашэнкі. Калі б гэтае прашэнне было на імя іншага чалавека, я б, напэўна, яго напісаў. На імя Лукашэнкі мне было непрыемна рабіць нейкія звароты».

Нагадаем, 14 верасня прэс-служба прэзідэнта паведаміла, што Аляксандр Лукашэнка, «кіруючыся прынцыпамі гуманнасці», падпісаў указ аб памілаванні яшчэ 11 фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках: Паўла Вінаградава, Фёдара Мірзаянава, Уладзіміра Лобана, Дзмітрыя Новіка, Аляксандра Класкоўскага, Алега Федаркевіча, Дзмітрыя Буланава, Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава, Мікіты Ліхавіда, Ільі Васілевіча.

Усяго па справе аб масавых беспарадках 19 снежня асуджаныя 43 чалавекі. Першыя дзевяць асуджаных былі памілаваныя Лукашэнкам 11 жніўня: Дзмітрый Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Васіль Парфянкоў, Яўген Сакрэт, Уладзімір Яроменак, Аляксандр Квяткевіч, Віталь Мацукевіч і Уладзімір Хамічэнка. 1 верасня ён памілаваў яшчэ чатырох — Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасеню, Алега Гнедчыка і Дзмітрыя Дароніна.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»37

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек22

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»37

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць