Грамадства

Марына Коктыш: «Народная Воля» будзе выходзіць, пакуль мы жывыя

Міністэрства інфармацыі накіравала ў Вышэйшы гаспадарчы суд пазовы аб спыненьні выпуску газэт «Наша Ніва» і «Народная Воля». Госьця ранішняга эфіру Радыё Свабода- намесьніца рэдактара незалежнай газэты «Народная воля» Марына Коктыш.

Абламейка: Як у калектыве газэты было ўспрынята паведамленьне аб намеры Міністэрства інфармацыі зачыніць «Народную Волю»?

Коктыш: Натуральна, першая рэакцыя — гэта шок. Бо гаворка ідзе не пра тое, што нас выкінуць з шапікаў «Белсаюздруку» ці з друкарні, і нават не пра тое, што нам давядзецца заплаціць яшчэ адзін вельмі буйны штраф. Гаворка менавіта пра спыненьне выхаду газэты, якой сёлета споўніцца 16 гадоў. Таму першая рэакцыя — шок.

Абламейка: Учора галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч заявіў, што газэту хаваць рана, і што рэдакцыя накіроўвае тэлеграмы на імя Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка грамадзкай каардынацыйнай рады па СМІ Паўла Якубовіча. На вашу думку, гэта можа дапамагчы?

Коктыш: Ведаеце, як кажуць, надзея памірае апошняй. Мы не зьбіраемся ні перад кім станавіцца на калені, але мы лічым, што зараз трэба грукацца ва ўсе дзьверы. Нават калі яны зачыненыя. І калі ёсьць хоць адзін найменшы шанец выратаваць газэту, то яго трэба скарыстоўваць.

Абламейка: Уявім сабе найгоршы варыянт — Гаспадарчы суд прымае рашэньне зачыніць абедзьве газэты. Якія варыянты дзеяньняў застаюцца ў вашым рапараджэньні?

Коктыш: Гэта такая тэставая сытуацыя для ўсіх нас. І калі незалежная, незаангажаваная прэса сапраўды патрэбная грамадзтву, то яна будзе існаваць, ня гледзячы ні на якія рашэньні суду. А калі не, то тады трэба сур’ёзна думаць пра сваё далейшае жыцьцё. Мы лічым, што сваё слова ў абарону «Народнай Волі» маюць сказаць і нашы чытачы, партыі, грамадзкія арганізацыі. І было вельмі прыемна, калі ўчора, літаральна праз гадзіну пасьля таго, як стала вядома пра гэты крок Міністэрства інфармацыі, у рэдакцыю пачалі званіць людзі і пытацца, чым мы можам дапамагчы. Адны прапаноўвалі зладзіць пікеты перад домам таго ж міністра інфармацыі, іншыя тэлефанавалі на гарачую лінію міністэрства і выказвалі сваё абурэньне. Нехта прапаноўваў больш радыкальныя варыянты. Шчыра кажучы,

у нашай рэдакцыі дзясяткі варыянтаў на самы горшы, як вы кажаце, выпадак разьвіцьця падзеяў.
Можна зьехаць у эміграцыю і выдаваць «Народную Волю» за мяжой, можна сысьці ў падпольле і распаўсюджваць газэту мільённымі накладамі на паветраным шары — дарэчы, мы ня першы раз гаворым пра такія варыянты ў цяжкія для нас хвіліны. Але як бы там не разгортвалася сытуацыя, нават у гэты няпросты час мы застаёмся аптымістамі і кажам: «Народная Воля» будзе выходзіць, пакуль мы жывыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я17

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца5

Як за пяць гадоў змяніліся цэны на бытавую хімію

У Мінску заўважылі рэдкую качку, якую назвалі ў гонар кітайскіх вяльмож1

Папа Леў XIV адказаў Трампу7

Слюнькін распавёў, як Орбан прыехаў падтрымаць Лукашэнку ў 2020‑м і атрымаў ад Лукашэнкі прароцкі падарунак5

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб3

На бягучы рамонт Калінкавіцкага РАУС выдаткавалі больш за 1,5 млн даляраў. А потым будзе яшчэ і рэканструкцыя2

У Лагойску прайшоў забег па лесе, які сабраў больш за 400 удзельнікаў

Вы не чулі пра яго, а ён вызначае кірункі новай, часта нечаканай замежнай палітыкі ЗША4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я17

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць