Улада4646

«Тебе деньги нужны? Сколько?»

Удзельнік падзей 19 снежня Сяргей Паўлюкевіч распавёў пра спробу завербаваць яго.

Удзельнік падзей 19 снежня Сяргей Паўлюкевіч распавёў пра спробу завербаваць яго.

— На чацвёрты ці пяты дзень зняволення нас, прыблізна сем чалавек, павялі з камеры на допыт да следчых. Мы прабылі там каля паўтары гадзіны. Дапытвалі наконт плошчы. Калі мы вярнуліся ў камеру, то заўважылі, што нашы рэчы абшуквалі. Мы баяліся, што могуць што-небудзь падкінуць, а потым сказаць, маўляў, свеціць нам за гэта пару гадоў турмы. Абышлося. А праз хвілінаў дзесяць мяне выклікалі без рэчаў. Страшна было спачатку, бо я зразумеў, што вядуць да КДБістаў. Не памыліўся. Іх было двое ў пакоі.

«Ну всё, Сергей, ты попал. Ты знаешь, что возбуждено уголовное дело по факту госпереворота?» — пачалі яны. Але ў нас ужо была прэса праз перадачы, і мы ведалі, што заведзена крымінальная справа па факце «масавых беспарадкаў». Я паказаў сваю дасведчанасць.

«Вот когда я дам тебе по морде, разговор по-другому пойдёт».

Але не білі. Карацей круцілі-круцілі, а потым пачалі шантажаваць. Маўляў, ці гатовы я ў войску служыць. Пасля пачалі пагражаць, што КДБ можа стварыць мне і маёй сям’і праблемы, адлічыць мяне і маю сястру з універсітэта. А калі ўбачылі, што гэта не дзейнічае, загаварылі па-іншаму. Я запытаўся, што яны ад мяне хочуць. Каб я даў для БТ нейкае інтэрв’ю? Каб ілжэсведчыў супраць кандыдатаў?

«Мы заінтересованы в поіске інформаціі о Молодом Фронте, Літвінском клубе, Двіженіі будущего і другіх національно-оппозіціонных організаціях,

протів этой пятой колонны, кто іх фінансірует, кто іх реальная верхушка, чьі интересы они лоббіруют и т.д.» Я ім кажу: «Значыць, вы спрабуеце мяне завербаваць у свае інфрматары, каб я «внедрялся» ў падобныя арганізацыі і «стучал» на іх?» Яны адказалі: «В прінціпе, ты правильно понял». Я адразу адмовіўся. Яны кажуць: «Ну вот что тебе нужно, тебе деньги нужны? Сколько?» Прапаноўвалі дапамогу ў вырашэнні праблем на вучобе. Напрыклад, я тэлефаную ім і мне выкладчыкі паставяць любы залік і патрэбную адзнаку па экзамене. «Еслі тебя беспокоіт срок, то мы можем, напрімер, заключіть с тобой «сделку» сроком на 5 лет — в магістратуре, аспірантуре ещё поучішься,

а потом, еслі захочешь і здоровье позволіт, сможешь поработать некоторый срок в штате КГБ».

Я ўсё роўна адмовіўся. Мяне вывелі з пакоя. Але адзін з КДБістаў выйшаў за мной і спытаў, ці буду я каму расказваць аб нашай размове. Я пацвердзіў. «Неужелі вот так любому встречному на уліце раскажешь?» — «Так»…

Сяргей Паўлюкевіч за ўдзел у Плошчы быў асуджаны на дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля вызвалення ў яго на кватэры правялі ператрус, падчас якога забралі камп’ютар. Сяргей з’яўляецца адміністратарам суполкі «Мы за Вялікую Беларусь» на сайце vkontakte.ru. Навучаецца на юрыдычным факультэце БДУ.

Каментары46

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць