Грамадства

З турмы на Акрэсціна пачалі выпускаць затрыманых

Выйшлі першыя 20 з тых, хто быў арыштаваны ў часе разгоне мітынгу 19 сьнежня і асуджаны на 10 сутак арышту,

Каля дваццаці чалавек з тых, хто быў арыштаваны ў часе разгоне мітынгу 19 сьнежня і асуджаны на 10 сутак арышту, адпусьцілі.

Пры выхадзе ім перадалі паштоўкі з волі. Вызваленых сустракаюць з падарункамі валянтэры і сваякі вязьняў, асуджаных на большы тэрмін, якія прынесьлі перадачы.

Вызваленым прапануюць прававую дапамогу і грошы, каб даехаць дадому. У аднаго з вызваленых, Мікалая, рука ў гіпсе — спэцназ паламаў яе, разганяючы дэманстрацыю. Ён кажа, што рука зраслася няправільна і давядзецца пералечваць.

Пра ўтрыманьне ў турме вызваленыя асаблівых жахаў не апавядаюць. Кажуць, што найгорш было падчас разгону акцыі і затрыманьня, а таксама пазьней, калі некаторыя па 2 ночы правялі ў аўтазаках.

Апрача таго, з турмы на Акрэсьціна выехаў аўтазак. Ня выключана, што ў ім таксама ўдзельнікі дэманстрацыі 19 сьнежня.

Агулам сёньня маюць выпусьціць каля 300 чалавек з розных турмаў, у тым ліку — з турмы на Акрэсьціна, з Жодзінскай турмы, з ізалятара часовага ўтрыманьня Менскага раёну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску72

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах2

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску72

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць