Здарэнні11

Супраць выкладчыцы гомельскага каледжа распачалі 228 крымінальных спраў

Асабліва безграшовым давалі магчымасць «здаць» іспыт у доўг.

Крымінальная справа аб сістэматычным атрыманні хабару двума выкладчыкамі Гомельскага дзяржаўнага дарожна-будаўнічага каледжа перададзена ў суд,

паведамілі БелаПАН у прэс-групе УКДБ па Гомельскай вобласці.

У чэрвені 2010 года была затрымана выкладчык каледжа з доказамі злачынства — пры атрыманні незаконнай грашовай узнагароды ад навучэнца за спрыяльнае вырашэнне пытання аб здачы экзамену. Падчас расследавання ў крымінальнай справе з’явіўся новы фігурант — муж затрыманай, выкладчык гэтага ж каледжа. Сямейнай пары выставілі абвінавачанне ў атрыманні незаконных грашовых узнагарод паўторна групай асоб паводле папярэдняй змовы. За некалькі гадоў злачыннай дзейнасці выкладчыкі атрымалі незаконных грашовых узнагарод больш як на 30 млн. рублёў.

«У грашовым эквіваленце «ацэньваліся» залікі, экзамены і курсавыя працы навучэнцаў. Для кожнай паслугі існавала свая такса, у сярэднім ад 30 да 200 тысяч беларускіх рублёў.

Асабліва безграшовым давалі магчымасць «здаць» іспыт у доўг»,
 — растлумачылі ў прэс-групе.

У затрыманай канфіскаваны сшыткі, у якіх яна вяла падрабязны ўлік незаконных даходаў. Усяго ў дачыненні да выкладчыцы распачата 228 крымінальных спраў, усе яны аб’яднаны ў адну вытворчасць. Па шэрагу эпізодаў другім фігурантам з’яўляецца выкладчык-муж. У крымінальнай справе больш за 170 сведак.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро8

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Афрыцы збілі расійскі верталёт12

Пяць чалавек пацярпелі пры пашкоджанні трубаправода з сернай кіслатой з-за атакі дронаў на Валагодскую вобласць

Беларускія навукоўцы з Гомеля распрацавалі біядабаўку для лячэння мужчынскага бясплоддзя2

Беларус купляў долары — і страціў на гэтым 1 550 рублёў10

З двузубам Рурыкавічаў на сценах. Знойдзены на Новым замку ў Гродне храм ХІІ стагоддзя адразу ж закапалі9

На прыёме з удзелам Трампа і іншых першых асоб ЗША стралок адкрыў агонь23

Ізраіль вывозіць з ускрайку Індыі супольнасць, якую лічаць адным са «страчаных кален» Ізраілевых. Заадно рашаецца пытанне працоўных рук10

Памёр расійскі палітвязень Алег Тырышкін. Ён ужо трэці за красавік

Маці дзяўчынкі, якая згубілася ў Гродне, знайшлі. Але яе паводзіны пасля знікнення дачкі здзіўляюць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро8

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць