Дыпламатычныя намаганні зайшлі ў тупік.

Іран перадаў ЗША прапанову адкрыць Армузскі праліў і завяршыць вайну, адклаўшы абмеркаванне ядзернай праграмы на больш позні этап. Пра гэта паведамляе Axios са спасылкай на крыніцы.
Як адзначае выданне, іранскае кіраўніцтва не можа прыйсці да адзінага меркавання адносна таго, на якія саступкі па ядзернай праграме яно гатова пайсці, а дыпламатычныя намаганні зайшлі ў тупік.
Новая прапанова Тэгерана дазваляе абысці гэтае пытанне дзеля хутчэйшага заключэння здзелкі, аднак Белы дом такі сцэнар можа не задаволіць з-за страты рычагоў ціску, піша Axios.
Раней у інтэрв’ю тэлеканалу Fox News Трамп заявіў, што мае намер і далей выкарыстоўваць жорсткую марскую блакаду, разлічваючы, што спыненне экспарту нафты прымусіць Іран пайсці на саступкі ўжо ў найбліжэйшыя тыдні.
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары