Улада66

У Гомелі зборшчыкі затрымалі хулігана

У Гомелі 17 кастрычніка на членаў ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука і Мікалая Статкевіча зноў напаў невядомы. Гэта адбылося каля ўнівермага «Гомель», дзе праходзіў збор подпісаў.

«Падышлі трое п’яных грамадзян, сталі нас абражаць, лаяцца, — паведаміла член ініцыятыўнай групы Саннікава Лілія Уварава. — Мы прыстрашылі, што выклічам міліцыю, і яны адышлі. Але адзін вярнуўся, стаў лезці ў бойку, штурхнуў мяне, перакуліў стол, стаў выхопліваць у людзей, якія падпісваліся, пашпарты, біў мяне па нагах. Ён падпальваў запалкі і кідаў на нас».

Затым хуліган перавярнуў сталы, за якімі збіралі подпісы за Някляева і Раманчука. «Ён лаяўся, што мы, маўляў, размаўляем на „ненармальнай“ мове.

Я так разумею, што гэта чалавек, па-першае, дэградаваны і п’яны, па-другое — адурманены беларускім дзяржаўным тэлебачаннем», — выказаў меркаванне член ініцыятыўнай групы Някляева Канстанцін Жукоўскі. Ён і іншыя зборшчыкі подпісаў затрымалі хулігана, выклікалі міліцыю, якая звезла нападніка.

10 кастрычніка на членаў ініцыятыўнай групы Някляева напаў невядомы малады чалавек, інцыдэнт таксама адбыўся каля ўнівермага «Гомель».

Прэтэнзіі хулігана да зборшчыкаў подпісаў былі тыя ж: «ненармальная» мова і бел-чырвона-белы сцяг. Міліцыя, якая з’явілася, паводле слоў членаў ініцыятыўнай групы, праз паўтары гадзіны пасля выкліку, узяла тлумачэнні ў валанцёраў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі11

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

Калінінградзец зажыва спаліў сябе ў знак пратэсту супраць вайны, але ўлады не дазволілі нікому пра гэта даведацца11

«Жыць неяк трэба». Яшчэ адзін вядомы беларускі спявак збіраецца працаваць таксістам11

Расія ноччу сарвала рэжым цішыні10

Калоны ў гонар Канстытуцыі 3 мая на Беларусі — міф, які ходзіць здаўна30

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская сутыкнулася з цяжкай хваробай. За суткі ёй амаль сабралі вялікую суму, не хапае зусім крыху5

Пракуратура палохае, што за навучанне і працу ў ЕГУ можа пагражаць да шасці гадоў зняволення20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць