Грамадства55

У Баранавічах паставілі нестандартны знак, на якім мужчына паўзе праз дарогу. Што гэта было?

Днямі ў мікрараёне «Паўночны» з'явіўся незвычайны дарожны знак з жартоўным папярэджаннем: «П'яныя людзі пераходзяць дарогу».

У абласной міліцыі патлумачылі, што гэта азначае. Высветлілася, што незвычайная інсталяцыя знаходзілася на закрытай тэрыторыі аднаго з гаражных кааператываў удалечыні ад дарог.

Некалькі дзён таму старшыня гаражнага кааператыва па ўзгадненні з яго членамі ўстанавіў металічную стойку. На ёй замацавалі самаробны жартоўны знак, інфармацыйную шыльду і пудзіла «Байкер». Члены кааператыва выкарыставалі гэтую кампазіцыю як мясцовую гумарыстычную славутасць, прычым яна ніякім чынам не перашкаджала рэальнаму дарожнаму руху.

Але нягледзячы на тое, што аб'ект знаходзіўся на закрытым зямельным участку, устаноўка любых самаробных канструкцый, якія імітуюць элементы арганізацыі дарожнага руху, не дапускаецца, зазначылі ў міліцыі.

Зараз металічная стойка цалкам прыбраная, а са старшынёй і членамі кааператыва была праведзена прафілактычная гутарка.

Каментары5

  • Андрусь
    22.07.2026
    З чаго вы ўзялі, што на знаку праз дарогу паўзе мужчына? Там, нібы, полавыя прыкметы не пазначаныя.
  • Ёсік
    22.07.2026
    Вы ў чый бок паглядзелі? Вы хочаце дзяржаву (лукашэнку) пазбавіць магчымасьці атрымоўваць прыбыткі з афіцыйнага наркотыку - алкаголю. Хай паўзуць ці валяюцца па дарогах, абы набывалі ды жэрлі.
  • еся
    22.07.2026
    Андрусь, а што - хіба жанчына можа вырабіць кактэйль молатава?

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць