Грамадства11

Апублікаваны нацыянальны індэкс правоў чалавека за 2025 года. Ён упершыню за 7 гадоў не знізіўся

Нацыянальны індэкс правоў чалавека падрыхтаваў Беларускі Хельсінкскі Камітэт (БХК) пры ўдзеле больш за 35 экспертаў. Упершыню за 7 гады індэкс не знізіўся ў параўнанні з мінулым годам. Аднак эксперты папярэджваюць: гэта не прыкмета паляпшэння, а «эфект набліжэння да дна».

Ілюстрацыйны здымак. Фота з сацсетак

Апублікаваны Нацыянальны індэкс правоў чалавека за 2025 год. У гэтым Індэксе эксперты параўноўваюць Беларусь з самой сабой, фіксуючы стан усяго спектра правоў чалавека з года ў год.

Упершыню за 7 гадоў ацэнка Індэкса не знізілася ў параўнанні з папярэднім годам. 

Пра Індэкс

Нацыянальны індэкс правоў чалавека — гэта штогадовая ацэнка сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Яго з 2019 года рыхтуе група экспертаў беларускай грамадзянскай супольнасці пад агульнай каардынацыяй Беларускага Хельсінкскага Камітэта. Над Індэксам за 2025 год працавалі больш за 35 экспертаў. 

Індэкс змяшчае агульную ацэнку сітуацыі, а таксама разбіўку па трох катэгорыях — сацыяльныя і эканамічныя правы, грамадзянскія і палітычныя правы, а таксама агульныя меры ў галіне правоў чалавека. Ацэньваюцца канкрэтныя правы, іх складнікі і індыкатары адпаведнасці ідэальнай сітуацыі. Аснову ацэнкі складаюць 290 колькасных індыкатараў па 10‑бальнай шкале, якія суправаджаюцца экспертнымі каментарамі.

Індэкс мае тры мэты:

  • даць зацікаўленым спецыяліст:кам магчымасць хутка ацаніць агульную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, не збіраючы інфармацыю з разрозненых крыніц;
  • паказаць, як сітуацыя змяняецца з года ў год;
  • акрэсліць напрамкі рэформаў у сферы правоў чалавека, якіх патрабуе краіна.

У 2024 годзе Індэкс быў адзначаны ў Штогадовай справаздачы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека як важны інструмент для ацэнкі адпаведнасці нацыянальнага заканадаўства, палітык і практык міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека.

Вынікі 2025 года

Агульны індэкс у 2025 годзе склаў 2,4 бала з 10 — без зменаў у параўнанні з 2024 годам.

Упершыню за 7 гадоў ацэнка Індэкса не знізілася ў параўнанні з папярэднім годам: у 2019—2020 гадах Індэкс губляў па 1 бале, у 2021 годзе — 0,4 бала, у 2022‑м — 0,2 бала, у 2023‑м і 2024‑м — па 0,1 бала.

Аднак гэта не азначае, што сітуацыя стабілізавалася. Хутчэй гэта сведчыць пра эфект набліжэння да ніжняй мяжы шкалы.

Колькасць індыкатараў, якія знаходзяцца на абсалютным мінімуме (1 бал з 10), вырасла амаль у шэсць разоў — з 6 у 2019 годзе да 37 у 2025-м.

Экспертныя каментары сведчаць пра паглыбленне рэпрэсіўных практык і звужэнне прасторы для рэалізацыі нават базавых правоў.

Знізіліся ацэнкі пяці правоў:

  • права на жыццё;
  • права на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі;
  • права на адукацыю;
  • права на сацыяльнае забеспячэнне;
  • права на ўдзел у культурным жыцці.

Найбольшае падзенне ў 2025 годзе зафіксавана ў сферы культурных правоў: індыкатар недыскрымінацыйнага доступу да культурнага жыцця страціў 0,5 бала — гэта найбольшае аднаразовае зніжэнне ва ўсім Індэксе. Ацэнка права на адукацыю знізілася раўнамерна па ўсіх пяці сваіх складніках — гэта не лакальны збой, а сістэмная эрозія.

Астатнія ацэнкі правоў фармальна не змяніліся, аднак унутры гэтых правоў пагоршыліся 98 з 290 індыкатараў. Пры гэтым праз разлік сярэдняга значэння выніковая ацэнка права можа заставацца ранейшай, нават калі пагоршылася траціна яго складнікаў.

Кропкавыя паляпшэнні асобных індыкатараў фіксуюцца штогод — ад 3 да 15.

У 2025 годзе іх было пяць, у тым ліку пашырэнне вакцынацыі супраць ВПЧ і новыя меры па абароне права на працу людзей з інваліднасцю. Аднак ніводнае з гэтых паляпшэнняў не аказалася дастатковым, каб змяніць выніковую ацэнку адпаведнага права.

Частка парушэнняў закранае не адно, а адразу некалькі правоў. Так, прымусовае выдварэнне за мяжу памілаваных палітычных зняволеных у 2025 годзе адначасова пагоршыла паказчыкі па праве на жыццё, праве не падвяргацца катаванням, праве на свабоду і асабістую недатыкальнасць, праве на справядлівы суд і праве на ўдзел у культурным жыцці.

Каментары1

  • понятно
    06.07.2026
    Наблюдаем стабильность в репрессиях и захвате заложников лукашенками ..

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць