Эканоміка66

«Газпрому» не давядзецца прымяняць санкцыі да Беларусі

спадзяецца Мінэнерга Расіі. «Ды што вы перажываеце, яны возьмуць і заплацяць. Усё даведаецеся 21 чэрвеня»

Міністэрства энергетыкі Расіі спадзяецца, што «Газпрому» не давядзецца прымяняць санкцыі да Беларусі. Пра гэта журналістам заявіў міністр энергетыкі Сяргей Шматко 17 чэрвеня ў рамках міжнароднага эканамічнага форуму ў Санкт‑Пецярбургу.

«Я выказваю свой аптымістычны пункт гледжання пра тое, што беларускія калегі змогуць выканаць свае кантрактныя абавязацельствы і разлічыцца з «Газпромам». І не будзе ніякай неабходнасці ў прымяненні прадугледжаных кантрактам санкцый з боку «Газпрома», — цытуе Шматко РІА Новости.

Паводле яго слоў, у выпадку прыняцця рашэння аб абмежаванні паставак газу ў Беларусь расійскі бок будзе зыходзіць з таго, што трэба забяспечыць усю неабходную жыццядзейнасць прамысловых аб’ектаў.

У сваю чаргу намеснік кіраўніка «Газпрома» Валерый Голубеў заявіў журналістам, што Беларусь абяцае разлічыцца з даўгамі за пастаўкі расійскага газу. «Кожны дзень абяцаюць заплаціць», — абвясціў намеры беларускага боку Голубеў. Ён не назваў магчымы аб’ём скарачэння паставак газу ў выпадку непагашэння даўгоў.

«Ды што вы перажываеце, яны возьмуць і заплацяць. Усё даведаецеся 21 чэрвеня», — дадаў Голубеў.

Як паведамлялася раней, 16 чэрвеня «Газпром» папярэдзіў беларускі бок, што ў выпадку калі сітуацыя з доўгам не будзе ўрэгулявана да 21 чэрвеня, пастаўкі газу ў краіну могуць быць абмежаваны.

Паводле звестак «Газпрома», доўг «Белтрансгаза» за імпартаваны расійскі газ на 1 мая складаў 192 млн. даляраў. Гэта стала следствам аплаты газу па больш нізкай, чым прадугледжана кантрактам, цане. Так, кошт тысячы кубаметраў газу складае 169 даляраў, аднак Беларусь разлічваецца за газ па леташняй цане — 150 даляраў.

Разам з тым, беларускі бок прыводзіць іншыя звесткі. Паводле інфармацыі Белстата, сярэдняя цана імпарту 1 тыс. куб. м газу ў студзені—красавіку склала 174 даляры. Запазычанасць за газ на 1 мая склала 392,8 млрд. рублёў, ці прыблізна 130 млн. даляраў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я11

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

Слюнькін распавёў, як Орбан прыехаў падтрымаць Лукашэнку ў 2020‑м і атрымаў ад Лукашэнкі прароцкі падарунак5

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб3

На бягучы рамонт Калінкавіцкага РАУС выдаткавалі больш за 1,5 млн даляраў. А потым будзе яшчэ і рэканструкцыя2

У Лагойску прайшоў забег па лесе, які сабраў больш за 400 удзельнікаў

Вы не чулі пра яго, а ён вызначае кірункі новай, часта нечаканай замежнай палітыкі ЗША4

Брытні Спірс лягла ў рэабілітацыйны цэнтр пасля арышту за п’янае кіраванне аўто1

Севярынец расказаў, як яму ў калоніі перадалі велікодную булку і чаму гэта было небяспечна3

У наступным годзе розніца паміж Вялікаднямі складзе цэлыя пяць тыдняў

Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я11

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць