Грамадства

Прадавачка з Драгічынскага раёна шэсць гадоў праз хітрыя схемы прысвойвала сабе частку выручкі

У Драгічынскім раёне прадавачка крамы на працягу шасці гадоў, паводле звестак Следчага камітэта, прысвойвала частку выручкі і гэтым нанесла шкоду на суму больш за 127 тысяч рублёў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Жанчына была матэрыяльна адказнай асобай і мела доступ да касавых грошай. Следства сцвярджае, што яна забірала частку наяўных з касы. Акрамя таго, пры продажы дарагіх тавараў яна афармляла ў касавым апараце чэк нібыта на больш танны тавар, а розніцу паміж сапраўдным коштам і сумай у чэку пакідала сабе.

Падчас расследавання былі вывучаныя фінансавыя магчымасці і выдаткі жанчыны. Высветлілася, што яе выдаткі прыкладна ў тры разы перавышалі афіцыйны заробак. Таксама ўстаноўлена, што на яе банкаўскую картку рэгулярна ўносіліся наяўныя грошы — ад 200 да 3 тысяч рублёў штомесяц.

Паводле матэрыялаў справы, за ўвесь час сваёй дзейнасці жанчына прысвоіла больш за 127 тысяч рублёў. Гэтыя грошы, па версіі следства, яна выкарыстоўвала для пагашэння даўгоў і асабістых патрэб.

Сваю віну прадавачка прызнала толькі часткова. На допыце яна заявіла, што да яе камп’ютара нібыта маглі мець доступ іншыя людзі, якія ўносілі змены ў праграмнае забеспячэнне і маглі штучна павялічыць памер недастачы.

Аднак следчыя праверылі гэтыя тлумачэнні і прыйшлі да высновы, што яны не пацвярджаюцца. Было ўстаноўлена, што доступ да камп’ютара мелі толькі асобныя работнікі, пры гэтым усю справаздачнасць вяла сама прадавачца, а ў іншых супрацоўнікаў не было матывацыі для ўнясення несапраўдных звестак.

У выніку расследавання была пацверджаная недастача грашовых сродкаў, а таксама выяўлена перасартаванне дарагіх тавараў. Жанчыне выставілі абвінавачанне ў прысваенні маёмасці ў асабліва буйным памеры, якая была даверана ёй па службе. На час следства яна знаходзіцца пад хатнім арыштам, а на яе маёмасць коштам больш за 100 тысяч рублёў накладзены арышт.

Каментары

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі22

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць