Ратавальнікі МНС дапамаглі вызваліць карову, якая трапіла ў небяспечную сітуацыю на прыватным падворку ў вёсцы Астроўшчына Полацкага раёна.

Скрыншот з відэа
Жывёліна захрасла галавой у адтуліне каўша трактара і не магла самастойна выбрацца. На месца прыбылі супрацоўнікі МНС і з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента расціснулі канструкцыю каўша.
Пасля гэтага карову асцярожна вызвалілі, і яна не атрымала сур’ёзных пашкоджанняў.
Каментары