У Смалявіцкім раёне спыняе працу піцэрыя «Папача Піца», адкрытая ў 2025 годзе італьянскім рэстаратарам Паала Венэ. На сайце ўстановы цяпер з’явілася паведамленне, што яна «закрытая назаўсёды», піша Office Life.

Паала Венэ працуе ў рэстараннай сферы з 1988 года. Ягоная піцэрыя знаходзілася ў вёсцы Крывая Бяроза Смалявіцкага раёна. У меню былі піца, тырамісу і іншыя стравы італьянскай кухні.
Паводле інфармацыі ў сацыяльных сетках установы, цяпер уладальнік шукае інвестараў і партнёраў для адкрыцця новай піцэрыі. Калі знайсці падтрымку не ўдасца, ён плануе вярнуцца ў Італію.
На пытанні наведнікаў пра магчымасць заказаць піцу прадстаўнікі ўстановы адказваюць, што такая магчымасць ужо адсутнічае.
У пачатку чэрвеня Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызнала неналежнай рэкламу «Папача Піца». Прэтэнзіі датычыліся сцвярджэнняў «Мы гатуем найлепшую піцу ў вашым горадзе» і «Найлепшы італьянскі шэф-повар піцы». Ведамства палічыла, што такія заявы ствараюць уражанне аб перавагах прадукцыі і яе вытворцы без дакументальнага пацвярджэння, і выдала прадпісанне спыніць распаўсюджванне гэтай рэкламы.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Таму тэхнічна ён меў рацыю ў сваёй рэкламе.