Свет1919

Расійскі Z-блогер Рамясло выйшаў з псіхбальніцы і зноў апалчыўся на Пуціна

Расійскі Z-блогер Ілья Рамясло, які раней падтрымліваў уладу і вядомы шматлікімі даносамі на апанентаў Крамля, пасля выхаду з псіхіятрычнай клінікі зрабіў новыя рэзкія заявы супраць Уладзіміра Пуціна, піша The Moscow Times.

Скрыншот з відэа

У інтэрв’ю Ксеніі Сабчак Ілья Рамясло сказаў, што галоўная прычына праблем у Расіі — не асобныя чыноўнікі ці структуры, а чалавек на вяршыні ўлады, які кіруе ўсёй сістэмай. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра Пуціна. Ён сцвярджае, што многія гэта разумеюць, але баяцца адкрыта сказаць.

Таксама Рамясло заявіў, што не шкадуе пра свае папярэднія выказванні і мае намер працягваць дзейнасць у тым жа кірунку. Ён нават назваў сябе кіраўніком апазіцыйнага руху Расіі.

Паводле яго слоў, змагацца трэба не толькі з асобай Пуціна, а і з «пуцінізмам» як сістэмай кіравання. Ён таксама выказаў меркаванне, што ў краіне магчымы ціхі палацавы пераварот, які можа ўзначаліць прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін.

Блогер сказаў, што стаў крытычна ставіцца да Пуціна пасля мяцяжу Яўгенія Прыгожына ў 2023 годзе. Усе свае пазнейшыя пахвальныя пасты на адрас прэзідэнта ён цяпер называе іроніяй, хоць выразна патлумачыць гэта не змог.

Пра шпіталізацыю Рамясло паведаміў, што яго забрала хуткая дапамога ў суправаджэнні паліцыі. Ён сцвярджае, што прымусовага лячэння не было, а яму давалі толькі лёгкія прэпараты ад бессані. У клініцы ён правёў тры дні.

Ілля Рамясло стаў вядомы яшчэ да вайны ва Украіне сваёй барацьбой супраць Аляксея Навальнага. У інтэрв’ю ён таксама заявіў, што шкадуе пра смерць Навальнага ў турме і адчувае віну за сваю ролю ў пераследзе апазіцыянера.

Каментары19

  • ФСБ агент , Рамеслo : “ў канцы 2026 — пачатку 2027 года адбудуцца вельмі глабальныя змены"
    27.04.2026
    🇷🇺 імперыяліст. ФСБ агент , і Z-блогер Рамеслo заявіў, што “ў канцы 2026 — пачатку 2027 года адбудуцца вельмі глабальныя змены, нараджэнне новай сістэмы. Гэта будзе нешта накшталт палацавага перавароту. Насамрэч, усе таемна ненавідзяць Пуціна”. Так, i Кітай вяртае сябе ўсходняю Сібір, і 96% Беларусаў за Незалежнасць, гэта афіцыйная статыстыка , яе не цяжка знайсці на БТ і на старонцы БНФ. Я разумею, нашых калабарацыяністаў якія мараць пра маскоўскія пенсіі, балі і французскія булкі , іх імперскі цягнік ужо далёка за хмарамі імперскіх мар , пра гэта ім нават Лукашэнка кажа. Прыміце РБ (ВКЛ) ў свае сэрца , наша дзяржава (С. Лукашэнка не на доўга з намі) на стагоддзі
  • УТКІН-ПРЫГОЖЫН
    27.04.2026
    да вагнерка, а вашых (ГРУ, УТКІН-ПРЫГОЖЫН ) кіраўнікоў хто забіў НАТА-Захад, ці пуцінская фсб:шная кодла ?
  • И
    27.04.2026
    Вот, уже даже зетникам стало доходить про путинизм. Дальше будет больше. Пока не наберется критическая масса. А пока это единичные случаи, которые кремль решает «рыбалкой на Волге» и «скользким подоконником или балконом».
    Нужно чтобы украинцы ускорили эти процессы на болотах - били чаще и больше по нпз, заводах, чтобы на рф все колом стало, чтобы опять были очереди и талоны, вот тогда может ваньки и пойдут на кремль, как когда то Ельцин растеривал думу из танков, где забаррикадировались путчисты - в основе гэбисты и ярые совки. Которые с приходом путина опять вернули себе власть.

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек10

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць