Свет11

Гітлер супраць Зялінскага. Выбары мэра французскага гарадка «завірусіліся» з-за прозвішчаў кандыдатаў

Гарадок Арсі-сюр-Об на поўначы Францыі нечакана стаў зоркай французскага сегмента сацсетак. Прычына — другі тур выбараў мэра, дакладней, прозвішчы кандыдатаў, піша Бі-бі-сі.

За пасаду кіраўніка горада пазмагаюцца цяперашні мэр Шарль Ітлер (Charles Hittler) і яго малады сапернік Антуан Рэно-Зялінскі (Antoine Renault-Zielinski).

Трэці кандыдат у мэры — Ані Сука (Annie Soucat).

«Поўнае вар'яцтва, — паскардзіўся Бі-бі-сі Шарль Ітлер. — Я ўсё жыццё час ад часу чую жарты наконт свайго прозвішча. Часам мне прымалёўвалі вусікі на перадвыбарных плакатах. Але гэта лухта».

«Але зараз справа зайшла ўжо занадта далёка, — працягнуў Ітлер. — Я бачыў у інтэрнэце артыкулы пра тое, што, маўляў, 37% жыхароў Арсі — гітлераўцы. Жонка плача».

Французскі сегмент сацсетак запоўнены «жартамі» пра сутычку Адольфа Гітлера з Уладзімірам Зяленскім.

Мэр кажа, што гэта ўвага да яго горада ўжо пачынае надакучаць.

Адкуль такія прозвішчы?

«Калі б людзі абмяркоўвалі горад і нашу палітыку, гэта адна справа. Але ж іх цікавяць толькі нашы прозвішчы!» — наракае Ітлер.

Якім жа чынам у гэтага француза, былога загадчыка лабараторыі, аказалася такое прозвішча? І чаму ён яго не змяніў?

«Мае продкі — з Эльзаса, мой бацька быў там пастухом. Падчас вайны яго павезлі на працы ў Германію», — тлумачыць Ітлер.

Эльзас — гістарычна нямецкамоўны рэгіён, які зараз уваходзіць у склад Францыі.

[У французскай і нямецкай мовах вымаўленне прозвішча Hittler супадае з тым, як вымаўляецца імя нацысцкага фюрэра Адольфа Гітлера. Толькі па-нямецку прозвішча гучыць прыкладна як «Хітлер», а па-французску — прыкладна як «Ітлер».]

«Затым ён вярнуўся і сустрэў маю маці, — працягнуў мэр. — Усе ім казалі, маўляў, трэба вам змяніць прозвішча. Гэта было ў 1949 годзе, памяць пра вайну была яшчэ вельмі свежая. Але змяніць прозвішча — гэта была куча бюракратыі і грошай, так што яны не змянілі».

У Францыі, па словах Шарля, Ітлераў засталося зусім мала. Ва ўсіх яго сваякоў у Эльзасе былі дачкі, так што там прозвішча знікае. Адзін з яго сыноў вымаўляе сваё прозвішча «Ітлей», каб не было непаразуменняў. Унукі ўзялі прозвішчы іх маці.

Праўда, у Шарля яшчэ ёсць дачка, якая носіць тое ж прозвішча Ітлер, а таксама нявестка з тым жа прозвішчам, прычым яны таксама балатуюцца на муніцыпальных выбарах, толькі ў іншых гарадах Францыі.

«Калі ты вядомы чалавек, прозвішча губляе значэнне. Людзі глядзяць на чалавека, а не на прозвішча. Для ўсіх маіх знаёмых я заўсёды быў проста месье Шарль. Так што я вырашыў не мяняць прозвішча», — тлумачыць Ітлер.

Шарль Ітлер узначальвае на выбарах у Арсі-сюр-Об правацэнтрысцкі спіс, а яго апанент, 28‑гадовы Антуан Рэно-Зялінскі, прадстаўляе правую партыю «Патрыёты». На парламенцкіх выбарах у гэтым рэгіёне, за 150 км на паўднёвы ўсход ад Парыжа, шмат галасоў збірае правапапулісцкае «Нацыянальнае аб'яднанне».

Адкуль родам Зялінскі?

Антуан Рэно-Зялінскі, супрацоўнік мытні, пераехаў у Арсі нядаўна. Другую палову свайго прозвішча ён атрымаў у спадчыну ад польскай мамы.

«Мяне часта пытаюць, ці не сваяк я Зяленскаму, на што мне даводзіцца адказваць, што не», — распавядаў Зялінскі тэлеканалу BFMTV.

«Я разумею, чаму людзям гэта здаецца смешным. Мне асабіста гэта не смешна, але і не турбуе. Лепш бы людзі казалі пра Арсі па іншых прычынах, але так мы хоць бы аказаліся «на карце»», — сказаў кандыдат у мэры.

Цікава, што Арсі-сюр-Об некаторым чынам звязаны з Украінай.

У 1814 годзе каля гэтага мястэчка адбылася бітва паміж арміяй Напалеона і арміямі аўстрыйска-пруска-рускай кааліцыі. Французы прайгралі. Гэта была перадапошняя вялікая бітва Напалеона перад адрачэннем і высылкай на Эльбу.

Праз два гады нямецкія каланісты, запрошаныя расійскім царом у Адэскую вобласць, назвалі ў гонар бітвы пры Арсі-сюр-Обе (Arcis-sur-Aube) сваё паселішча ў Адэскай вобласці, на паўднёвы захад ад Адэсы. Цяпер гэта мястэчка называецца Арцыз.

У Арсі-сюр-Об нарадзіўся знакаміты палітычны дзеяч часоў Французскай рэвалюцыі Жорж-Жак Дантон.

Што тычыцца прозвішча нацысцкага фюрэра, Гітлер (Hitler), то яно і да Другой сусветнай было даволі рэдкім у нямецкамоўных краінах, а пасля вайны амаль знікла.

Каментары1

  • %
    19.03.2026
    Ну і сам гарадок між інжым поўны -сюр-

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць