Кітай вывучае вайну ЗША супраць Ірана, каб атрымаць урокі для магчымых будучых канфліктаў, у тым ліку з Тайванем. Як піша Bloomberg, гэта дазваляе Пекіну адсочваць стратэгіі і вайсковыя магчымасці амерыканцаў, а таксама выкарыстоўваць сітуацыю, калі ЗША вымушаныя перакідаць рэсурсы з Інда-Ціхаакіянскага рэгіёну на Блізкі Усход.

Кітайскія ўлады пакуль не крытыкуюць ЗША адкрыта, але ўжо адсочваюць магчымасці. Напрыклад, уплывовы кітайскі каментатар Ху Сіцзінь адзначыў, што вайна паказала кітайцам абмежаваныя магчымасці амерыканскай арміі супраць Ірана, які ўжо быў аслаблены санкцыямі. Ён таксама заўважыў, што хоць некаторыя амерыканскія эліты яшчэ гавораць пра супрацьстаянне з Кітаем, але рэальныя магчымасці амерыканцаў дасягаць поспехаў у Тайваньскім праліве пад сумневам.
Такім чынам, вайна ў перспектыве можа прынесці перавагі ўжо другому суперніку ЗША пасля Расіі, якая атрымала выгаду ад росту коштаў на нафту і аслаблення санкцый.
Для Кітая таксама важна, што ЗША хутка выдаткоўваюць свае запасы боепрыпасаў. Амерыканскім войскам прыйшлося выкарыстоўваць дарагія ракеты-перахопнікі супраць іранскіх абстрэлаў, а недарагія беспілотнікі Shahed-136 прымусілі выдаткоўваць сістэмы абароны, прызначаныя для больш складанай зброі.
У Ізраілі заявілі пра намер забіваць любога іранскага высокапастаўленага дзеяча
Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны
Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся
«Ён вельмі слабы ў пытаннях бяспекі». Трамп пракаментаваў адстаўку кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтра
Каментары
прайшло 16 дзён і падобна ён меў рацыю.