Грамадства11

Аўтуховіч будзе адбываць пакаранне ў Івацэвічах

Пра гэта стала вядома з афіцыйнага адказу на ліст маці Аўтуховіча, якая прасіла прызначыць яму адбыванне пакарання ў Ваўкавыску.

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч павінен адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ў Івацэвічах (Брэсцкая вобласць),
паведаміў юрыст і праваабаронца Алег Волчак.

Пра гэта стала вядома з афіцыйнага адказу на ліст маці Аўтуховіча, якая прасіла прызначыць яму адбыванне пакарання ў Ваўкавыску, дзе яна жыве. Паводле слоў Волчака, у любы час Аўтуховіч можа быць пераведзены ў Івацэвічы. «Прысуд набыў моц, і ён павінен адбыць па месцы пакарання», — сказаў ён.

Пакуль жа асуджаны знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Мінску.

«Яму неабходная дапамога зубапратэзнага доктара. Дамаўляемся з адной клінікай, каб ён прайшоў адпаведнае абследаванне. Спадзяемся, яму дазволяць пакуль заставацца ў Мінску», — адзначыў Волчак.

Асуджаны разам з Аўтуховічам Уладзімір Асіпенка пакуль таксама знаходзіцца ў Мінску. Паводле слоў Волчака, яму крыху змякчылі ўмовы зняволення і перавялі ў іншую камеру.

Праваабаронца мяркуе, што затрымка з адпраўкай Аўтуховіча і Асіпенкі па месцы адбывання пакарання можа быць звязана з магчымым прымяненнем да іх амністыі.

«Не выключана, што ўлады чакаюць, калі набудзе моц амністыя. Тады ў адносінах да Аўтуховіча і Асіпенкі можа быць прыменена больш мяккае пакаранне і не будзе сэнсу накіроўваць іх у турму», — кажа Волчак.

Нагадаем, 6 мая Вярхоўны суд Беларусі аб’явіў прыгаворы па так званай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Аўтуховіч прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі і прыгавораны да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Асіпенку суд прызнаў вінаватым у захоўванні і перавозцы зброі і выбуховых рэчываў, ён прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Асуджаныя сваёй віны не прызнаюць. Праваабаронцы расцэньваюць гэтую крымінальную справу палітычна матываванай.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў4

Жыхар Барысаўскага раёна згубіў дзяржнумар ад сваёй машыны і намаляваў яго сам3

Джэй Дзі Вэнс не паедзе на новыя перамовы з Іранам2

У Маскве раптам з'явілася магіла балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына, хоць самі яны яе не хацелі8

Загінуў малады польскі дэпутат — адзін з самых папулярных у сацсетках8

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць